Свет55

Прэзідэнт Ірана паабяцаў Шайгу адпомсціць Ізраілю за гібель лідара ХАМАС

Іранскія ўлады выклікалі замежных паслоў у Тэгеране і папярэдзілі, што лічаць «маральным абавязкам» пакараць Ізраіль за гібель Ісмаіла Ханіі ў іранскай сталіцы.

Масуд Пезешкіян. Фота: Vahid Salemi / AP

Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян на сустрэчы з сакратаром Рады бяспекі Расіі Сяргеем Шайгу заявіў, што Тэгеран абавязкова адкажа Ізраілю на забойства палітычнага лідара ХАМАС Ісмаіла Ханіі, піша РБК.

Па словах Пезешкіяна, яго краіна «ніякім чынам не імкнецца пашырыць маштабы вайны і крызісу» на Блізкім Усходзе, але Ізраіль «відавочна атрымае адказ за свае злачынствы і нахабства».

Як піша Guardian, іранскія ўлады выклікалі замежных паслоў у Тэгеране і папярэдзілі, што лічаць «маральным абавязкам» пакараць Ізраіль за гібель Ханіі ў іранскай сталіцы. 30 ліпеня той прыбыў у Тэгеран на інаўгурацыю Пезешкіяна, а на наступную раніцу, як пісалі Al Hadath і Al Arabiya, быў забіты ў выніку прамога траплення ракеты.

Па даных The New York Times, прычынай смерці Ханіі стала бомба, закладзеная ў доме, дзе ён не раз спыняўся.

Адказнасць Іран усклаў на Ізраіль, краіна не пацвердзіла і не абвергла сваё дачыненне.

В.а. міністра замежных спраў Ірана Алі Багеры Кані заявіў на сустрэчы з замежнымі пасламі што забойства Ханіі стала «парушэннем тэрытарыяльнай цэласнасці Ірана», якое «не можа застацца без адказу». Іранскае дзяржаўнае тэлебачанне таксама ўзмацніла асвятленне крызісу, падкрэсліваючы неабходнасць дзеянняў у адказ.

Axios пісаў, што ЗША і Ізраіль чакаюць удару ў адказ з боку Ірана 5 жніўня.

Sky News Arabia прыводзіў іншую дату — 13 жніўня, калі наступіць дзевятае ава (Ціш'а бе-ав), жалобны дзень у габрэйскім календары, прысвечаны шэрагу катастроф у гісторыі габрэяў.

Каментары5

  • хэлоў
    06.08.2024
    ну і якая страшная помста?)) зноў мапеды- шахеды сваі запусцяць?)
    Ізраіль - трымайцеся і нішчыце гэтых тэрарыстаў ✊
  • Ізраіль пераможа
    06.08.2024
    Будзем спадзявацца, на гэтым ядзерная праграма Ірана спыніцца.
  • За Свабоду!
    06.08.2024
    Будзе альбо паказуха, як у прошлы раз, альбо Ізраіль з ЗША знішчаць ісламска-фашыскую дыктатуру, калі Іран ударыць па Ізраіле моцна. Саддам з таго света пацвердзіць.

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа20

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка2

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі8

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі34

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць