Спорт33

Прэзідэнт МАК вырашыў не трымацца за сваю пасаду

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах заявіў, што прыняў рашэнне не спрабаваць пераабірацца на новы тэрмін.

«У выніку глыбокіх разважанняў і шырокіх дыскусій, у тым ліку з маёй сям'ёй, прысутнай тут, у зале, я прыйшоў да высновы, што не варта падаўжаць мае паўнамоцтвы звыш тэрміну, прадугледжанага алімпійскай Хартыяй», — сказаў Томас Бах журналістам.

Раней, на 141-й сесіі МАК у індыйскім Мумбаі, некалькі сябраў арганізацыі выступілі з ініцыятывай змяніць алімпійскую Хартыю, каб Бах мог быць пераабраны яшчэ на адзін тэрмін.

Выбары прэзідэнта МАК адбудуцца ў сакавіку 2025 года на сесіі арганізацыі ў Грэцыі.

70-гадовы прадстаўнік Германіі Томас Бах кіруе Міжнародным алімпійскім камітэтам з 19 верасня 2013 года, ён дабывае другі сямігадовы тэрмін. У мінулым ён сам быў добрым спартоўцам, а ў 1976 годзе нават стаў алімпійскім чэмпіёнам у складзе каманды ФРГ ў фехтаванні на рапірах. Таксама ён ў камандным першынстве быў чэмпіёнам і неаднаразовым прызёрам чэмпіяната свету.

Каментары3

  • Бабах
    10.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • дуся
    11.08.2024
    Бах, позор мирового олимпийского движения.
  • За Свабоду!
    11.08.2024
    Не тое, што некаторыя з сінімі папльцамі Лу і Пу. Бах малайца, ябацек і рускамірцаў дыскваліфікаваў.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць