Культура77

«На вякі вечныя». Пра што будзе сумесны беларуска-кітайскі фільм з такой назвай?

Сталі вядомы некаторыя падрабязнасці сумеснага фільма, які «Беларусьфільм» будзе здымаць з кітайскімі партнёрамі.

Директор киностудии «Беларусьфильм» Юрий Алексей и генеральный директор китайской компании Sichuan Blue Eyes Film and Television Culture Media Лэй Хань The director of the film studio "Belarusfilm" Yuriy Aleksey and the general director of the Chinese company Sichuan Blue Eyes Film and Television Culture Media Lei Han Дырэктар кінастудыі "Беларусьфільм" Юрый Аляксей (крайні злева) і генеральны дырэктар кітайскай кампаніі Sichuan Blue Eyes Film and Television Culture Media Лэй Хань
Дырэктар кінастудыі «Беларусьфільм» Юрый Аляксей (крайні злева) і генеральны дырэктар кітайскай кампаніі Sichuan Blue Eyes Film and Television Culture Media Лэй Хань (крайні справа). Скрын відэа: kanalkulturabr249 / YouTube

Кінастудыя «Беларусьфільм» і кампанія па вытворчасці кіно і тэлебачання правінцыі Сычуань (Sichuan Blue Eyes Film and Television Culture Media) падпісалі дамову аб стварэнні мастацкага фільма «На вякі вечныя». Генеральным прадзюсарам і галоўным рэжысёрам фільма будзе генеральны дырэктар кітайскай кампаніі Лэй Хань.

Некаторыя падрабязнасці Лэй Хань і генеральны дырэктар кінастудыі «Беларусьфільм» Юрый Аляксей расказалі ў эфіры канала «Культура» Беларускага радыё.

Па словах Аляксея, падрыхтоўчыя работы вяліся каля паўгода, быў напісаны сцэнарый. З 24 па 26 жніўня на базе «Беларусьфільма» Лэй Хань будзе праводзіць кастынг. Аляксей запэўніў, што палова артыстаў, занятых у фільме, будзе з Беларусі. Галоўную мужчынскую ролю будзе граць беларус, жаночую — кітаянка.

Фільм коратка апісваецца так: «Двое маладых людзей, якія выхоўваліся ў разных краінах і культурах, адпраўляюцца ў складанае падарожжа».

У фільме будзе дзве часткі — гістарычная і сучасная. У першай будуць паказаны часы Другой сусветнай вайны, калі савецкія (у тым ліку і беларускія) добраахвотнікі дапамагалі кітайцам змагацца з японскай агрэсіяй.

Сцэнарый напісаны кітайскім бокам. Па словах Лэй Ханя, які прымаў актыўны ўдзел у яго стварэнні, «галоўная задача — паказаць, што супрацоўніцтва і ўзаемасувязь паміж жыхарамі Беларусі і Кітая мае глыбокія карані».

Здымкі будуць праводзіцца як у Беларусі, так і ў Кітаі. Галоўнымі лакацыямі ў нашай краіне стануць Мінск, Брэст і Белавежская пушча. У Кітаі здымаць будуць у сталіцы правінцыі Сычуань Чэньду, самым вялікім горадзе Кітая Чунцыні а таксама пакажуць Ухань, які для кітайцаў з'яўляецца вельмі важным гістарычным месцам.

Работу над фільмам плануюць скончыць у снежні 2025 года.

Каментары7

  • Цім
    23.08.2024
    Ужо каторы раз бачу інфармацыю пра гэты кіна-праект. І фоты з дзядькамі у гальштуках. Навошта мне ведаць пра нейкага гендырэктара? Гэта звычайны чыноўнік, якога паставілі зверху. Мне цікава: хто сцэнарыст, хто будзе рэжысёрам? мастаком? аператарам? Беларусы ці маскоўскія? На сайце Беларусьфільма таксама няма гэтай інфармацыі.
  • Абу
    23.08.2024
    Крадушчыйся партызан, затаіўшыйся брсм-авец.
  • Ёсік
    23.08.2024
    Ды здыміце ўжо фільм для дарослых з удзелам актораў зь дзьвух краін. Сюжэт такі - паабяцала беларуска, і кінула кітайцаў, гледзячы ў бок расеі, кітаец яе дзярэ за падман. І па БТ, але спачатку хай пажуюць у клубе рэдактараў, Мінскай хлусьне.

Цяпер чытаюць

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, калі ў Мінску перастане смярдзець4

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты12

Лінгвістка і былая палітзняволеная Наталля Дуліна распавяла, як праходзіць яе адаптацыя пасля вызвалення3

Еўропа падтрымала адмову Украіны здаваць свае тэрыторыі Пуціну без ягоных саступак3

Полк Каліноўскага больш не бярэ ўдзелу ў штурмах. Чаму так?14

У Варшаве канцэрт Каржа пачынаецца са спазненнем ФОТЫ10

У Маладзечне на паркоўцы кіроўца «Лексуса» пераблытаў педалі і насмерць збіў жанчыну ВІДЭА2

«Прыйдзе час — лёд зноў трэсне, і нешта зноў будзе»5

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць