Кіно22

«Беларусьфільм» запускае кастынг акцёраў для сумеснага з Кітаем кінапраекта

На пляцоўцы кінастудыі «Беларусьфільм» з 24 па 26 жніўня пройдзе кастынг акцёраў для здымак сумеснага беларуска-кітайскага фільма. Большая частка здымак пройдзе ў Кітаі. 

Фота: «Беларусьфільм»

Праект пад рабочай назвай «На векі вечныя», піша БелТА, раскажа аб гісторыі і сучаснасці Беларусі і Кітая. У здымках прымуць удзел больш за 300 прафесіяналаў з кітайскага боку і каля 100 — з беларускага.

Здымкі будуць праходзіць як у Кітаі (70 працэнтаў), так і ў Беларусі (30 працэнтаў). Сярод беларускіх лакацый — Мінск, Мінская вобласць і Брэст.

Генеральны дырэктар нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Юрый Аляксей сказаў, што гэта першы фільм сумеснай беларуска-кітайскай вытворчасці. 

Кастынг будзе праходзіць на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» з 24 па 26 жніўня. Прыняць у ім удзел запрашаюцца прафесійныя акцёры, вучні мастацкіх гурткоў і тэатральных студый.

На галоўную мужчынскую ролю ў фільме шукаюць акцёра славянскай знешнасці 20-24 гадоў. Па сцэнары, малады чалавек будзе закаханы ў дзяўчыну з Кітая.

Адбудзецца кастынг на чатыры мужчынскія ролі: 4-гадовага і 7-гадовага хлопчыкаў, а таксама 14-гадовага і 17-гадовага хлопцаў.

Акрамя таго, шукаюць актрысу на другасную ролю беларускай студэнткі. Запрашаюць акцёраў і на іншыя ролі другога плана.

Каментары2

  • З бадуна
    20.08.2024
    Мяне бярыце ! У мяне заўседы з раніцы вочы вузенькія )
  • На тым беразе
    21.08.2024
    З бадуна , вас ужо апярэдзіў Марзалюк. Але прыляцеў інсайд, маўляў Грыша Азаронак таксама туды мыліцца. Бо пасля вядомага кліпа Чырвонай зелені жанчыны да яго нават не набліжаюцца, і ён згодны на ўсё.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць