Грамадства

Пашынян: АДКБ стварае пагрозы для бяспекі Арменіі

Краіна замарозіла сваё членства ў гэтай структуры.

Нікол Пашынян. Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

АДКБ стварае пагрозы для бяспекі Арменіі, для яе далейшага існавання, суверэнітэту і дзяржаўнасці.

Пра гэта заявіў на Сусветным армянскім саміце 18 верасня прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, нагадаўшы, што краіна замарозіла сваё членства ў гэтай структуры, паведамляе News.am.

«Мы бачым шмат абмеркаванняў вакол пытання аб тым, ці думае Арменія вярнуцца ў АДКБ? Мы цалкам адновім нашу дзейнасць у АДКБ толькі калі на пастаўленыя намі пытанні будуць дадзеныя канкрэтныя адказы. Прайшло два гады з моманту, калі мы вылучылі нашы акцэнты, адказы так і не агучаны, ужо відавочна, што яны і не будуць агучаны. Пакуль гэтыя адказы не агучаныя, Арменія з кожнай секундай усё больш аддаляецца ад АДКБ.

У авіяцыі ёсць фраза «пункт незвароту». Калі мы яшчэ не прайшлі гэты пункт, то ёсць вялікая верагоднасць таго, што ў выпадку працягу дадзенай сітуацыі мы пяройдзем дадзены пункт незвароту. Ні ў каго не будзе легітымнай прычыны або падставы абвінаваціць нас у гэтым», — адзначыў Пашынян.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік15

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік

Усе навіны →
Усе навіны

У Харватыі затрымалі ўкраінскага дайвера, якога абвінавачваюць у падрыве «Паўночнага патоку». Раней яго не выдала Польшча2

Цана на адныя і тыя ж лекі ў розных аптэках можа адрознівацца ўдвая. Мінгандлю патлумачыла, чаму так5

Паглядзіце, як абмялела Прыпяць у Мазыры15

Месячная норма за два тыдні: самыя дажджлівыя гарады жніўня1

Кіраўнікі еўрапейскіх абарончых кампаній узмацняюць сваю бяспеку праз пагрозы з боку расійскіх спецслужб1

«Пакінуў 10 капеек у пад'ездзе, прыклееныя скотчам». Незвычайны канфлікт у мінскім шматпавярховіку15

У аграгарадку пад Слонімам зачыніліся пошта, Дом быту і аптэка. Яшчэ нядаўна ўлады хваліліся клопатам пра жыхароў4

Арына Сабаленка хоча вяселле згуляць у Грэцыі7

«Студыя ў «Мінск-Свеце» павінна каштаваць $300 па курсе, двухпакаёўка — $500». Мінчук пра цэны на жыллё16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік15

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць