Вайна22

Зяленскі: Мы бліжэйшыя да заканчэння вайны, чым думаем

Прэзідэнт Украіны таксама сказаў, што Пуцін «баіцца» Курскай аперацыі.

Уладзімір Зяленскі. Фота Офіс прэзідэнта Украіны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю ABC News заявіў, што вайна Расіі супраць Украіны «бліжэйшыя да заканчэння», чым многія думаюць, і заклікаў саюзнікаў умацоўваць украінскае войска, піша «Украінская праўда».

«План перамогі — гэта ўмацаванне Украіны. Вось чаму мы просім нашых сяброў, нашых саюзнікаў умацаваць нас. Гэта вельмі важна. Я думаю, мы бліжэй да міру, чым думаем. Мы бліжэйшыя да заканчэння вайны».

У публікацыі адзначаюць, што Зяленскі неаднаразова звяртаўся да Злучаных Штатаў і Брытаніі з заклікам зняць абмежаванні на выкарыстанне ракет вялікай далёкасці, якія яны далі Украіне для паразы цэляў у глыбіні Расіі.

Разам з тым кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін папярэдзіў, што выкарыстанне заходняй зброі для ўдараў па расійскіх цэлях будзе разглядацца як сур'ёзная эскалацыя вайны і наўпроставы выклік з боку краін NATO.

Просьба Зяленскага з'явілася на фоне жорсткіх баёў на ўсходзе Украіны, а таксама праз некалькі тыдняў пасля аперацыі Украіны ў Курскай вобласці Расеі.

Зяленскі сказаў, што Пуцін «баіцца» Курскай аперацыі.

«Гэта праўда. Ён вельмі баіцца. Чаму? — Бо яго людзі ўбачылі, што ён не можа абараніць… нават сваю тэрыторыю».

Зяленскі дадаў, што толькі з «моцнай пазіцыі» Украіна можа «падштурхнуць Пуціна да спынення вайны».

Каментары2

  • Goga
    24.09.2024
    И вот это чудо избрали на свободных выборах? Наслаждайтесь своим выбором.
  • Рэчаіснасьць
    25.09.2024
    Goga , на сваё хуйло лепей глядзі

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць