Меркаванні6161

Аляксандар Фядута: два словы пра Мілінкевіча-малодшага

Ня будзем абмяркоўваць паводзіны Вітаўта Мілінкевіча ў Польшчы. Кожны малады чалавек вядзе сябе на свабодзе ў адпаведнасьці са сваімі ўласнымі ўяўленьнямі, а зусім не зважаючы на палітычныя пляны бацькі. Аднак прысутнасьць там Вітаўта Мілінкевіча абмеркаваць варта.

Кандыдат у прэзыдэнты мяркуе: калі бацька Вітаўта Мілінкевіча падвяргаўся рэпрэсіям, сын на агульных падставах мае права скарыстацца магчымасьцямі праграмы, адкрытай па ініцыятыве бацькі.

Асьмелюся запярэчыць: ня мае права. Менавіта таму, што бацька быў ініцыятарам праграмы. І яшчэ таму, што быў кандыдатам у прэзыдэнты. Г. зн. – нефармальным лідэрам апазыцыі, ейным тварам.

На сайце «Нашай Нiвы» ўжо адзначылі, што Віктар Лукашэнка, што Вітаўт Мілінкевіч – адзін чорт. Калі дэмакраты крытыкуюць прэзыдэнта краіны за «працаўладкаваньне сына», лідэры дэмакратаў ня маюць права займацца падобным працаўладкаваньнем уласных дзяцей. Бо да сябе трэба ставіцца настолькі ж жорстка, як і да сваіх апанэнтаў.

Таму да сьпісу «залатой моладзі» я дадаў бы і Франака Вячорку, інфармацыя пра бурную дзейнасьць якога асьвятляецца ў партыйнай рассылцы БНФ амаль настолькі падрабязна, як і інфармацыя пра дзейнасьць лідэра партыі - Вінцука Вячорку. Па сумяшчальніцтве – бацьку вышэйзгаданага выпускніка Ліцэя.

Ёсьць стары антычны афарызм: «Што дазволена Юпітэру, недазволена быку». Афарызм бяспрэчны – у тым ліку ў люстраным варыянце: «Юпітэр ня мае права прыпадабняцца быку».

Іншымі словамі, дзеці лідэраў павінны быць больш абмежаваныя ў сваіх дзеяньнях, чым дзеці шараговых апазыцыянэраў. Я не заклікаю іх галадаць, калі камусьці не хапае хлеба. Аднак іх удзел у грантавых праграмах у любым выпадку выклікае адчуваньне, што нехта зь іхніх пагодкаў ня зможа скарыстацца магчымасьцямі, якія адкрываюцца. Таму што і тут існуе блат.

Не жадаеце выкарыстоўваць такое рэзкае слова, як «блат»? Ужывем іншае: «магія імені». Пабачылі знаёмае імя ў праекце грантадаўцы – і далі грант. А партыйная рассылка раскажа пра тое, які малайчынка сын партыйнага лідэра, што зладзіў фотавыставу ў офісе партыі, якую ўзначальвае тата.

І ніякія апраўданьні нічога ня вырашаць. Таму што дзеці і ўнукі Ўладзімера Ганчарыка і Сямёна Домаша «магчымасьцямі» татаў у бытнасьць іх галоўнымі апазыцыянэрамі краіны не карысталіся.

Ніколі ў жыцьці дырэктар школы №1 Горадні Ўладзімер Іванавіч Баран не дазволіў бы свайму сыну скарыстацца магчымасьцямі «дырэктарскага сына». У дадзеным выпадку Аляксандру загадалі б, і – я ўпэўнены – той бы прыслухаўся да волі бацькі.

Шкада, што маральны аўтарытэт Уладзімера Іванавіча не перарос у маральны аўтарытэт Аляксандра Ўладзімеравіча – прынамсі, для іх ўнука і сына.

Пераклад з расейскай

Каментары61

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

«З паднятым кузавам працягнуў рух». У Рэчыцкім раёне грузавік пашкодзіў пуцеправод пры дзіўных абставінах

У мінскім Уруччы перакуліўся фургон з дынямі ФОТАФАКТ1

На адной з гродзенскіх вуліц заўважылі метровага вужа ФОТЫ11

Памёр Іосіф Хаўратовіч

Андрэй Пачобут сустрэўся з Папам Львом XIV8

Польскія фермеры ўзялі ў арэнду 26 тысяч гектараў пад Слонімам. За пяць гадоў каровы сталі даваць у 6 разоў больш малака26

Апублікаваны новы генеральны план Гомеля. Што ў ім?3

На мяжы змяняюцца правілы электроннай чаргі для аўтамабіляў

Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць