Вайна

Пуцін абвясціў пра захоп горада, да якога расійскія войскі нават не падышлі

Уладзімір Пуцін заявіў, што расійская армія нібыта захапіла ўкраінскі Святагорск. Аднак гэта не пацвярджае ніводная з асноўных карт баявых дзеянняў: горад застаецца пад кантролем Украіны, а найбліжэйшыя расійскія пазіцыі знаходзяцца прыкладна за 9,5 кіламетра ад яго.

Карта DeepState

Пра нібыта захоп Святагорска Пуцін заявіў на прэс-канферэнцыі пасля саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Бішкеку.

«За апошні месяц пад кантроль расійскіх войскаў перайшлі 14 населеных пунктаў, у тым ліку вызвалена Казачая Лопань, а вось учора — горад Святагорск», — сказаў ён.

Расійскія дзяржаўныя і прапагандысцкія СМІ распаўсюдзілі гэтыя словы як паведамленне пра рэальны вайсковы поспех.

Аднак актуальныя карты баявых дзеянняў паказваюць зусім іншую сітуацыю. Паводле DeepState, Святагорск знаходзіцца пад кантролем Украіны. Ад горада да найбліжэйшай тэрыторыі, занятай расійскімі войскамі, — каля 9,5 кіламетра.

Такую ж карціну паказваюць іншыя карты. Ні на адной з іх няма расійскіх войскаў ні ў самім Святагорску, ні ў непасрэднай блізкасці ад горада.

Пуцін жа заявіў пра поўны захоп горада.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі15

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Расія масіравана атакавала Украіну: 12 загінулых, сярод іх грамадзянін Індыі

Латвія з 1 верасня забараніла адусюль увоз беларускіх кніг, адзення і цацак8

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі15

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць