Усяго патроху22

На Эверэсце знайшлі парэшткі альпініста, які знік 100 гадоў таму

На Эверэсце знайшлі парэшткі, як мяркуецца, альпініста Эндру Ірвіна, які знік без вестак 100 гадоў таму пры спробе ўзыходжання на самую высокую гару свету. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.

Эндру Ірвін. Фота: Getty Image

«Гэта адкрыццё можа раскрыць адну з самых вялікіх загадак альпінізму», — адзначаецца ў матэрыяле.

Знаходку здзейсніла група альпіністаў, якая здымала дакументальны фільм для National Geographic. Вядомы падарожнік Джымі Чын, які ўзначальваў каманду, назваў гэта адкрыццё «манументальным і эмацыйным момантам».

Эндру Ірвін спрабаваў падняцца на Эверэст у чэрвені 1924 года разам з Джорджам Мэлары. Астанкі Мэлары ўрэшце былі знойдзеныя, а вось Ірвін 100 гадоў лічыўся зніклым без вестак.

Фота: Jimmy Chin

Многія задаваліся пытаннем, ці ўдалося камандзе Ірвіна і Мэлары стаць першымі людзьмі, якія падняліся на Эверэст, за 29 гадоў да таго, як Эдмунд Хілары і Тэнцынг Наргей дасягнулі вяршыні. На працягу многіх гадоў некаторыя спрабавалі знайсці цела Ірвіна, паколькі, як казалі, у яго была камера з непраяўленай плёнкай, якая магла б даказаць, што ён і ягоны партнёр па ўзыходжанні дабіліся поспеху.

Фота: Getty Image

Брытанскія ўлады цяпер правяраюць з дапамогай ДНК, ці сапраўды выяўленыя астанкі Эндру Ірвіна, як паведамілі ў National Geographic. Аднак здымачная група National Geographic амаль упэўненая ў гэтым, паколькі на шкарпэтцы, знойдзенай усярэдзіне чаравіка, вышытыя словы AC Irvine.

Фота: Jimmy Chin

Каментары2

  • Acab
    11.10.2024
    На мой архэялягічны погляд парэшткам гадоў са 100 тысячаў, гэта першы генны беларус, прадзед ўэйна грэцкага, фімэніст, вынаходнік радыё, двухразовы пераможца і лепшы снайпэр лігі чэмпіёнаў, кампазытар, найбагацейшы чалавек на зямлі.
    Ганаруся
  • Фэйл Першага
    11.10.2024
    Каб ведаў Ірвін, як засеруць гэтую гару і ў які бізнэс гэта ператворыцца, то можа б і не захацеў туды ўзыходзіць.

Цяпер чытаюць

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе8

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Агракамбінат «Дзяржынскі» паглынуў Слуцкі мясакамбінат

У Крупках прадаюць з аўкцыёну цэлы вайсковы гарадок

Што за графітавыя бомбы, якімі ўкраінцы ўдарылі па «ДНР»5

Адзін з асуджаных за тэракт у «Крокусе» скончыў жыццё самагубствам1

У Беларусі распрацавалі калькулятар хуткасці старэння2

«Любімая газета Пуціна» апублікавала «інтэрв’ю з духам Жырыноўскага»3

Перапланіроўку ў кватэрах спросцяць1

Жодзінец палюбіў чужыя машыны: не мог прайсці міма, каб не выцягнуць магнітолу ці хаця б не пакатацца. Канец хобі паклалі УСУ9

У Беларусі ўпершыню прайшоў чэмпіянат па выдаленні ўвагнутасцей з аўто1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе8

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць