ЕГУ аднаўляе дацэнта Сяргея Сялецкага на папярэдняй пасадзе і забяспечвае яго паўторную інтэграцыю ў акадэмічную дзейнасць.

Гэта азначае, што ўніверсітэт не стаў астрэчваць рашэнне Віленскага раённага суда, агучанае 2 кастрычніка, піша «Еўрарадыё».
«Нашай мэтай з'яўляецца аднавіць давер паміж усімі членамі нашай акадэмічнай супольнасці і зноў пацвердзіць прыхільнасць прынцыпам узаемнай павагі, акадэмічнай сумленнасці і правоў асобы, якія закладзены ў Этычным кодэксе ЕГУ», — сказана ў лісце, які атрымалі студэнты ўніверсітэта.
Сялецкага звольніні пасля таго, як некалькі студэнтак і выпускніц універсітэта абвінавацілі яго ў харасменце. Мастак аспрэчыў умовы звальнення ў судзе і выйграў.
Акрамя ўзнаўлення на працы, ён атрымае ўнушальную кампенсацыю за час, які заставаўся без працы.
-
«У дачкі мукавісцыдоз, у сына дыябет і аўтызм. Іх мама ў турме, і дзеці цяпер на мне адным». Сям'і палітвязня патрэбная дапамога
-
У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі
-
У Баранавічах выставілі на аўкцыён дзейны гандлёвы цэнтр
Каментары