Вайна1111

У Офісе прэзідэнта Украіны назвалі ўмовы для пачатку перамоваў з Расіяй

Кіраўнік Офіса Зяленскага Андрэй Ярмак даў інтэрв'ю італьянскаму выданню Corriere Della Sera, у якім паразважаў пра заявы Пуціна наконт заканчэння вайны ва Украіне, а таксама высунуў свае ўмовы для пачатку мірных перамоваў.

Андрэй Ярмак. Photo by Michael M. Santiago/Getty Images

Ярмак заявіў, што для пачатку перамоваў з Расіяй яе войскі павінны адысці на пазіцыі па стане да 24 лютага 2022 года.

«Зяленскі ніколі не казаў пра тэрытарыяльны кампраміс, а толькі пра неабходнасць прыняць міжнародна прызнаныя межы. Аднак гэта праўда, што ён быў гатовы весці перамовы [у 2022 годзе], зыходзячы з сітуацыі напярэдадні расійскага ўварвання. Для нас Крым і Данбас застаюцца украінскімі, гэта не падлягае абмеркаванню. Мы супраць замарожвання вайны, мы хочам яе завяршэння», — сказаў украінскі чыноўнік.

Па словах Ермака, каб пачаць перамовы, трэба вярнуцца да сітуацыі, якая была да першага стрэлу расійскай зброі 24 лютага 2022 года. Тады Украіна будзе думаць, як аднавіць сувэрэнітэт да межаў 1991 года.

Што тычыцца заяў Пуціна пра неабходнасць улічваць факт захопу ўкраінскіх тэрыторый расіянамі, то Ярмак сказаў, што яму абыякавыя словы агрэсара і што Украіна не можа будаваць мірную прапанову пад уплывам тых, хто хацеў вайны.

Каментары11

  • Вадя
    27.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • нявеста азаронка
    27.10.2024
    Вадя, [а вы мне все больше нравитесь) закрой уши мой муж)]

    хотите как в Украине, невероятные? сценарий-то почти один
  • Kub
    27.10.2024
    Расіяне пагражаюць ядзернай зброяй, але не ўлічваюць верагодны выбух "бруднай" бомбы ў цэнтры Мацквы...

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць