Спорт11

Родры атрымаў «Залаты мяч — 2024»

Сёння ў Парыжы адбылося штогадовае ўручэнне прэміі ад часопіса France Football па выніках сезона 2023-2024.

Родры. Фота Neal Simpson/Sportsphoto/Allstar via Getty Images

Паўабаронца «Манчэстэр Сіці» і зборнай Іспаніі Родры атрымаў галоўны прыз — «Залаты мяч — 2024».

Родры ўлетку выйграў са зборнай Іспаніяй чэмпіянат Еўропы. Аднак у верасні ён атрымаў траўму калена і выбыў фактычна на цэлы сезон.

Айтана Банмаці («Барселона») атрымала жаночы «Залаты мяч».

Астатнія вынікі:

Найлепшым маладым гульцом сезона быў названы 17-гадовы форвард «Барселоны» Ламін Ямаль.

«Барселона» названая найлепшым жаночым футбольным клубам сезона. Мадрыдскі «Рэал» — найлепшым мужчынскім футбольным клубам сезона-2023/24

Форварды «Баварыі» і «Рэала» Хары Кейн і Кіліян Мбапэ названыя найлепшымі бамбардзірамі 2023-2024. Яны забілі па 52 мячы.

Галкіпер «Астан Вілы» і зборнай Аргенціны Эміліяна Марцінес другі год запар атрымлівае званне найлепшага варатара свету.

Карла Анчэлоці («Рэал»), што выйграў Лігу чэмпіёнаў, названы найлепшым трэнерам. Эма Хейс («Чэлсі», зборная ЗША) названа найлепшым трэнерам у жаночым футболе.

***

З 2008 па 2023 год «Залатыя мячы» бралі Ліянель Месі (восем разоў) і Крышціяну Раналду (5), выключэнне — Лука Модрыч у 2018 годзе і Карым Бензема (2022).

Каментары1

  • Жвір
    29.10.2024
    Гэты артыкул пра жыцьцё на нейкай иншай плянэце.

Цяпер чытаюць

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Латвіі накрылі гіганцкую падпольную фабрыку па вытворчасці цыгарэт. На ёй працавала шмат беларусаў4

Украінскую пару жорстка збілі ва Уроцлаве. Прычынай, паводле іх, стала ўкраінская мова80

Пры будаўніцтве дамоў у Гомелі ставяць боксы для кандыцыянераў — але ад гэтага жыхарам будзе толькі горш9

Расіянка Ірына на Land Cruiser пабілася з аршанскімі даішнікамі і палохала іх мужам-пракурорам13

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця

Кіеў прапаноўваў перадаць затрыманую за шпіянаж беларуску Кардаш не толькі Мінску

У Кіеве назвалі колькасць узятых у палон беларусаў8

Дуліна — Калеснікавай: Ратаваць трэба ўвесь народ ад тыраніі, а не толькі палітвязняў37

Рыжанкоў: ЕС ужо загуляўся з гэтымі санкцыямі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць