Свет

Паўднёвакарэйская разведка: Расія заплаціла за ваенную дапамогу КНДР 700 тысячамі тон рысу

700 тысяч тон рысу — гэта каля 17 працэнтаў ад гадавой вытворчасці рысу ў КНДР.

Ілюстрацыйнае фота KCNA.kp

КНДР вырашыла праблему недахопу харчавання на фоне ваенных паставак у Расію і адпраўкі падраздзяленняў спецназа ў зону баявых дзеянняў ва Украіне, паведаміла паўднёвакарэйская газета The Korea Herald. Масква паставіла Пхеньяну каля 700 тысяч тон рысу, што на 600 тысяч тон больш, чым адпраўляла раней, піша расійская служба «Радыё Свабода».

Такія даныя паўднёвакарэйская разведвальная служба прадставіла парламенцкаму разведвальнаму камітэту, паведаміў газеце член парламента, былы пасол Паўднёвай Карэі ў Маскве Ві Сон Лак.

700 тысяч тон рысу — гэта каля 17 працэнтаў ад гадавой вытворчасці рысу ў КНДР, вынікае з яго слоў. Расійскія пастаўкі пакрываюць амаль палову дэфіцыту рысу ў Паўночнай Карэі. Цяпер, калі Расія купляе ў Паўночнай Карэі артылерыйскія снарады, значная частка дэфіцыту харчавання «верагодна, была ліквідавана за кошт гандлю зброяй», — сказаў ён.

Па падліках нямецкага фонду Фрыдрыха Наумана, Паўночная Карэя магла прадаць Расіі зброю на суму каля 5,5 мільярдаў долараў. Гэтая сума супастаўная з чвэрцю ВУП краіны.

Раней агенцтва Рёнхап паведамляла са спасылкай на разведвальны даклад парламенту, што Расія адпраўляе Паўночнай Карэі зарплаты за адпраўленых карэйскіх вайскоўцаў. Гаворка ідзе пра сумы каля 2000 даляраў у месяц на аднаго чалавека, што супастаўна з зарплатай расійскага кантрактніка ў зоне баявых дзеянняў.

Верагодна, большая частка грошай не даходзіць да паўночнакарэйскіх вайскоўцаў і іх сем'яў і застаецца ў дзяржавы. Гэта можа прыносіць паўночнакарэйскаму бюджэту 200 мільёнаў долараў у год. КНДР адчувае востры недахоп валюты, гэтыя грошы стануць сур'ёзным укладаннем у бюджэт краіны.

Акрамя таго, піша The Korea Herald, у Расіі працуюць каля 4 000 паўночнакарэйскіх рабочых, якія прыносяць бюджэту прыкладна 800 долараў у месяц. Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведамляў, што Расія дамаўляецца з КНДР аб пастаўках паўночнакарэйскіх рабочых на прамысловыя прадпрыемствы, якія адчуваюць востры недахоп працоўнай сілы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам28

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

Усе навіны →
Усе навіны

Мядзведзеў заявіў, што ўдар расійскага беспілотніка па румынскім доме невыпадковы, і папярэдзіў, што будуць іншыя15

Беларуская чыгунка шукае сабе супрацоўнікаў з Непала і Пакістана. Мова не патрабуецца9

Сына кіраўніцы Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне Святланы Шацілінай затрымалі, але адпусцілі16

Ініцыятыва Maldzis вярнула малюнак Восіпа Любіча7

Украінская гімнастка закрыла вушы і вочы падчас выканання гімна Беларусі на чэмпіянаце Еўропы ФОТА43

Калеснікаў з «Коммерсанта» зноў пакпіў з Лукашэнкі9

Зяленскі: Маем інфармацыю ад разведак пра падрыхтоўку Расіяй новага масіраванага ўдару

Бяляцкі расказаў, пра што размаўляў на сустрэчы з Папам Львом XIV1

Беларускага футбаліста аштрафавалі за рэкламу продажу аўтамабіляў проста падчас матча

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам28

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць