Свет44

Стала вядома, як прагаласавалі малдаване, якіх звозілі з Расіі ў Мінск на выбарчы ўчастак

Завезеныя на ўчастак у амбасадзе ў Мінску малдаване з Расіі масава прагаласавалі ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў за саперніка праеўрапейскага кіраўніка дзяржавы Маі Санду, вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу звестак Цэнтральнай выбарчай камісіі Малдовы за 20 кастрычніка і 3 лістапада (першы і другі туры).

Чарга ля амбасады Малдовы ў Мінску. Фота: БелТА

Прадстаўнік Партыі сацыялістаў, былы генеральны пракурор, фігурант пяці крымінальных спраў Аляксандр Стаяногла атрымаў 86,25% галасоў (571), Санду, у выніку абраная на другі тэрмін, — 13,75% (91).

У параўнанні з першым турам яўка на ўчастак у Мінску вырасла ў 3,2 раза (з 205 да 664 чалавек; колькасць галасоў за Санду — на 4 (было 87, у адносным вымярэнні — 42,86%), за Стаяногла — на 506, або ў 8,8 раза (было 65, або 32,02%).

У дзень галасавання ў другім туры беларускія дзяржаўныя СМІ адкрыта паведамілі аб дастаўцы на ўчастак у Мінску грамадзян Малдовы з Курскай вобласці Расіі. Паліцыя Малдовы заявіла пра пачатак расследавання фактаў арганізаванай дастаўкі выбаршчыкаў для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах.

«Нацыянальныя ўлады праводзяць расследаванне і рэгіструюць доказы ў сувязі з дзейнасцю авіятранспарту з Расіі ў Беларусь, Азербайджан і Турцыю», — гаварылася ў заяве паліцыі.

Гэтае пытанне разглядалася на пасяджэнні ЦВК Малдовы 8 лістапада. Матэрыялы будуць перададзеныя ў Генеральную пракуратуру і ў Генеральны інспектарат паліцыі.

Вынікі галасавання ў другім туры ЦВК зацвердзіў 9 лістапада.

Каментары4

  • Санду my crush
    10.11.2024
    Усіх фальсіфікатараў і цапскіх посіпак чакае астрог. Прадаўшыя свой голас атрымалі штрафа ў плечы ў 25-кратным памеры.
  • Andrew
    10.11.2024
    Собрали стадо баранов и организованно привезли на выборы. После этого выдали по бутылке водки и по палке колбасы😁
  • Юрист
    10.11.2024
    Самозванец лукашенка и в данном случае совершил Уголовное Преступление, вмешавшись в Выборы в Молдове: плюс к другим Уголовным Преступлениям лукашенки и его помогатых Холуёв.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць