Эканоміка

Стары будынак вінакурні ў Віцебску купіў расійскі інвестар. Да гэтага было 12 няўдалых спроб

Будынак былой вінакурні на вуліцы Пакроўскай у Віцебску прадалі на аўкцыёне амаль за $136 тыс. Да гэтага яго беспаспяхова выстаўлялі на таргі 12 разоў, піша Office Life.

Фота: vitebsk-region.gov.by

Як паведамляецца, агульная плошча завода, які пуставаў ужо больш за сем гадоў, складае больш за 5 тыс. кв. м. Лот уключаў два вытворчых корпуса, цэх аўсянага печыва, віна– і спіртасховішча ды ўсе інжынерныя сеткі.

Новы ўладальнік таксама атрымаў у карыстанне зямельны ўчастак плошчай 2 га. Інвестар плануе аднавіць гістарычнае аблічча квартала. У ім размесцяцца гандлёвыя ўстановы, а на другіх паверхах — кватэры.

Вінакурня была пабудаваная ў 1898 годзе, а затым перабудоўвалася пасля пажару, які адбыўся 13 красавіка 1904 года. Вытворчасць віна тут была спыненая ў 2017 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром44

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна22

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце3

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром44

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць