Нерухомасць55

Катэдж у Мінску з саўнай і басейнам прадаюць амаль за 400 тысяч даляраў

У Мінску на продаж выставілі дом з уласным басейнам, прыгожымі калонамі, каванымі лесвіцамі. Знаходзіцца ён зусім не ў Драздах і нават не на Цнянцы, а ў Курасоўшчыне, на вуліцы Брэсцкай, піша Onliner.by.

Будынак пабудавалі яшчэ ў 2007 годзе. Падмурак зроблены з жалезабетонных блокаў, сцены — з газасілікату, дах пакрыты металадахоўкай. Плошча ля катэджа вельмі нават салідная — 432 «квадраты». Вышыня столяў — 3 метры.

Дом трохузроўневы, з некалькімі прасторнымі балконамі. На цокальным паверсе можна знайсці басейн з падагрэвам і ўласным выхадам на вуліцу, сауну, пакой адпачынку, санвузел і некалькі гаспадарчых памяшканняў. Таксама тут размяшчаецца гараж на два машынамесцы.

На першым паверсе знаходзіцца гардэробная зона, вялікая гасцёўня памерам з тройку ў панэльцы (яе плошча — 64 кв.м), сталовая, у якой можна пасадзіць больш за 10 чалавек, кухня, гасцёўня і ванная.

На другім узроўні схаваліся гаспадарская спальня, яшчэ адна гардэробная, санвузел з джакузі і два памяшканні, якія можна пераабсталяваць пад дзіцячыя, кабінет і т. д.

Інтэр'ер сучасным назваць нельга. Але затое ён выдатна адлюстроўвае дух часу, у якім быў пабудаваны. Аздабленне і мэбля выглядаюць якасна, таму, калі вам не так важны дызайн і трэнды, вы можаце разгледзець гэты варыянт. Ну, або зрабіць рамонт на свой густ.

У катэджы ёсць усе неабходныя камунікацыі:

  • цэнтральнае водазабеспячэнне з сістэмай змякчэння вады і яе ачысткі ад жалеза, а таксама дадатковым насосам для падтрыманні ціску;
  • цэнтральная каналізацыя;
  • электрычнасць з магчымасцю ўсталёўкі зараднай станцыі для аўтамабіля;
  • газавае ацяпленне;
  • сістэма кандыцыянавання і прымусовай вентыляцыі;
  • сістэма экаўборкі (устаноўлены спецыяльны пыласос, які адводзіць забруджанае паветра за межы жылых памяшканняў);
  • ахоўная сігналізацыя.

Сам участак займае 5,5 соткі. На заднім двары ўладальнік уладкаваў невялікі аазіс з траўнікам, альпійскай горкай, арэлямі і невялікім стаўком з прэснай вадой (там нават жыве алігатар, праўда, несапраўдны). Па перыметры дома высаджаны туі і елкі.

За ўсё гэта багацце ўласнік просіць $379 000 па курсе.

Каментары5

  • Kasiner
    27.11.2024
    Класічнае цыганства. Дзве лесвіцы з аднаго паверху, адна насупраць другой, увогуле "смерць архітэктара"
  • Барсік
    27.11.2024
    гэта яшчэ адзін прыклад калі грошай хапала, а розуму - не. Будаваць у 2007г у горадзе катэдж, калі ужо у 2000 стала ясна што горад наступае, і рана ці позна прыватныя домікі пойдуць пад знос. Другое, калі хацелася дом, ну пабудуй нешта простае якое не цяжка прадаць. А то не - трэба аж 3 павярховік на 5 сотках. Як гэта узгаднілі у іспалкоме, там перавышэнне па усіх каэфіцыентах дакладна. Фасад абы што, а інтэрьеры нармальныя,нават скажу прыгожа зробленыя. Праўда зноў - улажылі велькія грошы якія зараз не вернеш
  • Жвір
    27.11.2024
    Kasiner, можна было б яшчэ й ліфт усталяваць, а лесьвіцы прыбраць цалкам. Але, чым заняць потым столькі прасторы ? Хіба раяль паставіць, для понту, а зьверху якое панікадзіла падвесіць, каванае, на залатых ланцугах, і з сотняй сьвечак ? Як вам ідэя ?

Цяпер чытаюць

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу12

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа: Ключавым элементам заканчэння вайны РФ супраць Украіны будзе пытанне тэрыторый9

Дроны атакавалі НПЗ у Краснадарскім краі РФ — бушуюць пажары

«Быў проста валанцёрам». Што вядома пра начальніка аховы штаба Бабарыкі, якога паказалі па АНТ1

Барацьба за птушку: у краме ў Заслаўі жыве канарэйка. Гэта падабаецца не ўсім

«Як звычайнаму чалавеку зняць сабе кватэру, калі там цэннік — 900, 1200?» У якім горадзе Беларусі арандаваць жыллё танней за ўсё4

У Бураціі загінула турыстка з Беларусі

Колькасць машын на польскай мяжы пераваліла за 25004

Цяперашнія маладыя ў чатыры разы часцей хварэюць на рак аднаго месца. А маглі б аберагчыся1

«Канверт для Ціханоўскай». Геніі-лукашысты зноў самі сябе выкрылі і высцебалі30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу12

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць