Грамадства66

«У банку пацвердзілі, што яны сапраўдныя». Беларуска купіла на Wildberries даляры па нечаканым курсе

Беларуска Марына з цікаўнасці купіла на Wildberries дзейныя даляры. Аб'ява аб продажы банкнот хоць і знаходзілася ў раздзеле «манеты сувенірныя», прадавец запэўніваў: ён адпраўляе пакупнікам сапраўдныя купюры. І гэта аказалася праўдай, піша Myfin.by.

«Я ўбачыла, што на WB розныя прадаўцы прапануюць купіць купюру ў два даляры. Я замовіла яе дзеля цікаўнасці. Забрала ў ПВЗ, аднесла грошы ў банк, каб паказаць іх работніцы абменнага пункта. У банку пацвердзілі, што яны сапраўдныя», — расказала беларуска.

Марына паказала тую самую аб'яву, дзе гаварылася пра продаж сапраўдных даляраў. У водгуках раз-пораз праскокваюць скаргі ў стылі «прыйшлі адныя карцінкі», пры гэтым агульная адзнака тавару 4,8 бала з 5. Дарэчы, прадавец проста ў картцы тавару рэкамендуе правяраць цэласнасць упакоўкі пры атрыманні.

Прадавец адзначае, што каштоўнасць банкноты ў тым, што яна з'яўляецца рэдкай і нібыта прыносіць поспех.

Два даляры абышліся Марыне амаль у 18 рублёў, гэта значыць па 9 рублёў за кожны — прыкладна ў тры разы даражэйшыя за афіцыйны курс.

Журналіст Myfin.by па прыкладзе чытачкі таксама заказаў даляры на Wildberries, але гэтым разам банкноту наміналам у $2 атрымалася купіць толькі па больш высокай цане, за 26 рублёў. Купюру аднеслі ў банк, каб пацвердзіць або абвергнуць яе сапраўднасць.

Супрацоўніца банка папрасіла даць пашпарт і заплаціць 1,5 рубля за праверку сапраўднасці грошай. Таксама яна патлумачыла, што калі гэтыя даляры з'яўляюцца падробкай, яна выкліча міліцыю.

«Банкнота ў выдатным стане. Як шаўковая, прыемна дакрануцца. Яна выпушчаная ў 2017 годзе, але ёю як быццам не карысталіся. Звычайна прыносяць пакамечаныя грошы, а гэтая купюра ідэальная, — здзівілася працаўніца касы. — Гэтыя грошы сапраўдныя».

У чым каштоўнасць такой купюры?

Па адказ на гэтае пытанне Myfin.by звярнуўся да нумізмата. Вось такі адказ даў эксперт Сяргей Колбун:

«Я не бачу тут прыкмет нейкай рэдкасці і каштоўнасці. У Расіі даляр не з'яўляецца папулярнай валютай, у адрозненне ад Беларусі. Магчыма, мэтавая аўдыторыя прадаўца — расіяне, якія палічаць такую банкноту незвычайнай, бо ніколі яе нават і не бачылі.

Таксама бачу ў аб'яве пазнаку «на ўдачу». На маю думку, гэта не больш чым рэкламны ход, а сама аб'ява накіраваная на недасведчанага пакупніка. Гэта звычайная купюра, яе каштоўнасць адпавядае наміналу або на 1-2 даляры вышэй за намінал. Яе можна набыць у абменным пункце, але прыйдзецца выдаткаваць на гэта час».

Каментары6

  • Гэта кошт прастытуткi
    07.08.2025
    Жанатаму мужчыне сорамна мець такiя купюры у гаманцы - такая вось удача.
  • жэстачайшая смародзіна
    07.08.2025
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]
  • ду ю, ці пра $2 не ду ю ?
    07.08.2025
    Двухдоларавыя банкноты 1862 і 1869 гадоў ("вясёлкавая" серыя) могуць каштаваць дзясяткі тысяч долараў.

    Купюры 1976 гады, выпушчаныя да двухсотгоддзя ЗША, звычайна каштуюць каля $10, але асобнікі з пячаткамі і маркамі могуць дасягаць $30.

    Больш новыя купюры, напрыклад, 2009 і 2013 гадоў, могуць каштаваць усяго некалькі даляраў

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч26

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Менш чым за суткі беларуска зрабіла 170 тысяч крокаў — хадзіла па стадыёне каля дома9

Кіраўнік Мінска: Гандлёвых цэнтраў у сталіцы ўжо даволі3

Белстат апублікаваў статыстычныя партрэты беларускіх бацькі і маці

У сэрвісе для зваротаў у дзяржаўныя органы адбыўся выцек даных. Папаліліся і вядомыя прапагандысткі1

Каля мінскага парку Дружбы народаў зносяць савецкую дыспетчарскую станцыю ФОТЫ1

«XXI стагоддзе, дзірка ў падлозе». Беларуску абурыў стан прыбіральні на аўтавакзале аднаго з райцэнтраў20

Заснавальніка «Рыбаря» выдвараць з Чарнагорыі. А заехаў ён туды праз Германію, нягледзячы на санкцыі ЕС8

У Францыі знайшлі дзве раней скрадзеныя карціны Рэнуара2

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч26

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць