59-гадовы мужчына з Мінска загінуў падчас заточкі нажа на самаробным станку.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
Як паведамляе Следчы камітэт, падчас працы пашкодзіўся дыск станка, а ягоныя аскепкі трапілі мужчыну ў плячо, парэзаўшы артэрыю. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы.
Інцыдэнт адбыўся ў памяшканні, якое не прызначана для выкарыстання такога абсталявання.
Каментары