Грамадства4545

ГУБАЗіК пагражае Мікіту Мелказёраву — за грубыя словы пра Панамарэнку. А прапагандыст Казакоў заклікае расстраляць

Абурэнне выклікала тое, што Мелказёраў назваў партыйнага дзеяча часоў СССР Панцеляймона Панамарэнку «кавалкам лайна».

ГУБАЗіК пагражае блогеру Мікіту Мелказёраву. У сваім тэлеграм-канале сілавікі напісалі, што ператрусы і допыты родных журналіста Мелказёрава будуць праведзеныя з асаблівым стаўленнем.

Таксама яму пагражаюць «кватэрным пытаннем» — гэта калі ГУБАЗіК граміць кватэры людзей і здымае гэта на відэа.

Прапагандыст Кірыл Казакоў, намеснік генеральнага дырэктара агенцтва «Мінск-Навіны» і галоўны рэдактар газеты «Мінскі кур'ер», таксама накінуўся на блогера Мікіту Мелказёрава.

«Для такіх, як Мікіта Мелказёраў, мне падаецца, трэба ў індывідуальным парадку ўводзіць ваеннае становішча — і суд-тройка і расстрэл на месцы. Выключны спіс для такога гаўна трэба ўводзіць пры любой магчымасці знаходжання на тэрыторыі Беларусі.

Калі гэта жывёліна захоча калі-небудзь памяняць беларускі пашпарт, калі гэта жывёліна нарэшце захоча памяняць сабе зубы, калі проста гэта жывёліна нейкім чынам паспрабуе назваць сябе яшчэ беларусам, я ў прынцыпе гатовы выступіць адным з членаў гэтай тройкі для таго, каб асабіста гэту жывёліну зжыць са свету», — абразліва выказаўся Казакоў.

Ён заявіў, што сябры і знаёмыя блогера «павінны вырачыся гэтага чалавека публічна».

«Такіх людзей сапраўды трэба страляць», — паўтарыў Казакоў.

Такую рэакцыю выклікалі словы Мелказёрава з выпуску пра Панцеляймона Панамарэнку. Блогер назваў дзеяча «кавалкам лайна», бо той быў русіфікатарам. У лісце да Сталіна «О белорусском языке, литературе и писателях» Панамарэнка выступаў супраць беларускай мовы (Панамарэнка быў ураджэнцам Кубані), пісьменнікаў Янкі Купалы, Петруся Броўкі, Кандрата Крапівы і іншых.

Разам з тым, калі пасля Другой сусветнай вайны Сталін хацеў перадаць РСФСР Полацкую вобласць, Панамарэнка змог Полацк адстаяць і вобласць засталася ў складзе БССР.

Каментары45

  • вось яно
    29.11.2024
    Панамарэнка у свой час бегаў перад сраліным і прасіў яго павысіць квоты на расстрэлы "ворагаў народа" у бсср. Бачна, што яго пасьлядоўнікаў і зараз у РБ хапае.
  • Мае рацыю Мелказёраў
    29.11.2024
    Панцеляймон Панамарэнка - кавалак лайна, таксама як і кожны губазікавец.
  • Имя
    29.11.2024
    Микита, едь во Вьетнам.

Цяпер чытаюць

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе7

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі распрацавалі калькулятар хуткасці старэння2

«Любімая газета Пуціна» апублікавала «інтэрв’ю з духам Жырыноўскага»3

Перапланіроўку ў кватэрах спросцяць1

Жодзінец палюбіў чужыя машыны: не мог прайсці міма, каб не выцягнуць магнітолу ці хаця б не пакатацца. Канец хобі паклалі УСУ9

У Беларусі ўпершыню прайшоў чэмпіянат па выдаленні ўвагнутасцей з аўто1

Гэта самая дарагая хрушчоўка краіны1

Украіна паразіла расійскі фрэгат, з якога білі крылатымі ракетамі5

У Мінску зноў пачаў плаваць рачны трамвай2

Чаму нават маладым не варта бегчы за аўтобусам, што ад’язджае2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе7

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць