Андрэй Расінскі. Кадры22

Праклятая выспа Марціна Скарсэзэ

«Выспа праклятых» — псіхіятрычны дэтэктыўны трымценнік з Леанарда Ды Капрыо, Максам фон Сюдавым і Бенам Кінгслі.

posterВыспа праклятых (Shutter Island)
ЗША, 2009, каляровы, 138 хв.
Рэжысёр: Марцін Скарсэзэ
Ролі выконваюць: Леанарда Ды Капрыо, Марк Руфала, Бен Кінгслі, Мішэль Уільямс, Макс фон Сюдаў, Эмілі Морцімер
Жанр: Псыхіятрычны дэтэктыўны трымценнік паводле раману Дэніса Легайна
Адзнака: 5 (з 10)

1954 год. Тэдзі Дэніэлс расследуе ўцёкі забойцы-вар’яткі, якая загадкава знікла з псіхіятрычнай лякарні. Лякарня стаіць на адасобленай выспе, пабудаваная як крэпасць, і схавацца няма куды. Але ў героя ёсць яшчэ таемныя мэты, роўна, як свае мэты ёсць і ў лекараў…

Шэра-свінцовае неба, грувасткая замкнёная прастора, мур з чырвонае цэглы, навязлівыя галюцынацыі, аздобленыя дызайнам Дантэ Фэрэці. Пакутлівыя комплексы, форма ахоўнікаў, што рыфмуецца з эсэсаўскаю, сны пра Дахау. Попел і снег.

Уцёклыя нацысты (падступна-падкалодны дуэт Бена Кінгслі і Макса фон Сюдава), забароненыя эксперыменты, антыкамунізм. Аслупянеласць і ліхаманка Леанарда Ды Капрыо, шаленства.

Усе складнікі густоўнай жанравай параноі, калі б не адно але.

Рэжысёр Марцін Скарсэзэ.

У яго занадта прэтэнзій — і чамусьці яны няўпэўненыя. Гучыць улюбёная рэжысёрская тэма пра гвалт, супраціў, межы чалавечнасці. Але для аўтарскага кіно бракуе імпэту, а для жанравай стужкі — рамесніцкай сціпласці.

У любым выпадку асобным пацыентам гарантаваны «вынас мозгу».

На сайце imdb.com карціна ўваходзіць у спіс 250 найлепшых стужак.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары2

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць