Грамадства99

Дзермант заклікае расследаваць знешні фактар, які стаіць за дзейнасцю Бондаравай

Ідэалагічная барацьба паміж рознымі плынямі лукашыстаў працягваецца. У стрым, які вядзе прапагандыстка Людміла Гладкая ў пары з Алёнай Узбекавай, запрасілі Аляксея Дзерманта. Ён рэзка раскрытыкаваў дзеячаў, якія змагаюцца з беларускай мовай і беларускай самабытнасцю. Хоць ніякія імёны не гучалі, за ананімнымі персанажамі лёгка ўгадваецца даносчыца Вольга Бондарава са сваімі аднадумцамі.

Людміла Гладкая і Аляксей Дзермант падчас стрыму

Кірунак тэме задала Людміла Гладкая, якая, не называючы прозвішчаў, загаварыла пра «інфармацыйных дыверсантаў», якія праз свае правакацыйныя публікацыі з'яўляюцца, маўляў, па сутнасці не толькі ворагамі Беларусі, але і ворагамі Расіі. Бо, нагнятаючы тое ж моўнае пытанне, яны, маўляў, спрыяюць расколам і правакуюць напружанасць.

Дзермант ахвотна падхапіў тэму і апалчыўся на таксама ананімных дзеячаў, якія адмаўляюць беларускую самабытнасць і змагаюцца, у прыватнасці, з беларускай мовай у публічнай прасторы.

На яго думку, моўная палітыка ў Беларусі калі не ідэальная, то ў кожным разе ў дачыненні да рускай мовы найбольш спрыяльная на ўсёй постсавецкай прасторы. І нават расіяне ніякіх праблем з гэтым не бачаць, беларускамоўныя шыльды, якія часам сустракаюцца, іх не раздражняюць. Прынамсі, сам прапагандыст такога з боку знаёмых расіян не сустракаў, як і не прыгадае выпадку, каб хтосьці з іх заблукаў праз беларускамоўнасць шыльды. Гладкая, як выявілася, не сутыкалася з такім таксама, а яе сувядоўца Алёна Узбекава, якая, відаць, прыехала з Расіі, пацвердзіла, што праблем з разуменнем беларускай мовы ў яе няма ніякіх.

Сцвярджэнні, што беларуская мова прыдуманая палякамі і супярэчыць расійскім інтарэсам, Дзермант называе «ўкідамі», якія, аднак, могуць уплываць на «неакрэплыя розумы». І ўрэшце на прапанову Гладкай падзяліўся метадамі, якімі трэба з гэтай дэструктыўнай з'явай змагацца: 

«Па-першае, пра гэта варта гаварыць, не варта замоўчваць. Нас спрабуюць разгайдаць падобнай тэмай. Магчыма, варта называць імёны. Магчыма, варта расследаваць, хто стаіць за гэтымі імёнамі.

Чалавек жыў-жыў-жыў гадоў з 30-40, а пасля раз, з'явіўся — і ён актывіст, які змагаецца за правы рускай мовы ў Беларусі. І пытаешся — а дзе ты быў 40 гадоў? Паглядзіш — у Польшчы быў ён, працаваў у дзіўных месцах. І ўзнікае пытанне — а ты шчыра перажываеш за рускую мову ці цябе ўсё ж такі накіравалі, каб паміж беларусамі і рускімі па тэме рускай мовы пачалі ўзнікаць супярэчнасці?

Таму так, мне здаецца, тут спатрэбяцца і нейкія расследаванні, і агучванне публічнае імён. І праблемы гэтыя, якія як бы не першы год, цяпер асабліва небяспечныя, калі мы іх адпусцім і ўпусцім. Таму што ідзе вайна наўкол. І нельга дазволіць унутры гэтым людзям зладзіць нейкі раскол на пустым месцы. Тым больш калі за гэтымі людзьмі ўсё ж такі стаіць знешні фактар».

Вольга Бондарава сама ўспрымае гэтыя словы як пагрозы канкрэтна на яе адрас і ўжо адрэагавала на стрым у сваім канале, сцвярджаючы: «Гэтыя могуць замірацца толькі з бчбесамі: ябацек жа патрабуюць пасадзіць».

Каментары9

  • Вось яно як
    19.12.2024
    Бондарава агент польскай дефензивы. І ЦРУ. І Масада.і СБУ. Карацей вораг. Ату яе.
  • Так
    19.12.2024
    Адна прарасейская фракцыя змагаецца з іншай прарасейскай фракцыяй, выдатна. Хіба, што гэта чарговы тэатр перад "выбарамі".
  • Ёсік
    19.12.2024
    А калі яны фізічна пачнуць адзін аднаго зьнішчаць, а не на канапе перад ноўтбук ам?

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца5

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

У Наваполацку паставяць 68‑метровы флагшток больш чым за 3 мільёны рублёў2

Ад заўтра ў Мінску з'явіцца новы спосаб аплаты праезду

У Гомелі зграя сабак напала на жанчыну. Цяпер яна праходзіць курс прышчэпак ад шаленства1

У Германіі знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з 20 кастрычніка

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі5

«Нават калі на чэрапе будзе напісана «Вітаўт», мы не паверым». У Вільні пачынаюць свідраваць сцяну катэдры ў пошуках магілы вялікага князя10

У Еўропе сёння не менш за 27 авіярэйсаў атрымалі паведамленні пра мінаванне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца5

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць