Вайна

Дзяржсакратар ЗША ацаніў значэнне прасоўвання ўкраінцаў у Курскай вобласці

Мэтазгоднасць наступу Украіны ў Курскай вобласці неадназначна ацэньваюць нават прыхільнікі краіны. Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен падчас візіту ў Сеул даў сваю ацэнку гэтым дзеянням УСУ. 

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен. Фота: Andrew Caballero-Reynolds / Pool via AP

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што стратэгічная пазіцыя Украіны ў Курскай вобласці мае вырашальнае значэнне для перспектыў любых будучых перамоў.

Паводле Блінкена, адміністрацыя прэзідэнта Джо Байдэна, якая пакідае пасаду, хоча забяспечыць, каб «Украіна мела як мага мацнейшую руку для гульні».

«Іх пазіцыя ў Курску важная, таму што, безумоўна, гэта тое, што будзе ўлічвацца ў любых перамовах, якія могуць адбыцца ў наступным годзе», — сказаў дзяржаўны сакратар ЗША.

Блінкен адзначыў, што нават у выпадку правядзення перамоў Украіне ўсё роўна спатрэбяцца «адэкватныя гарантыі бяспекі», паколькі кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін не будзе лічыць, што «гульня скончана».

«Яго імперскія амбіцыі застаюцца, і тое, што ён будзе спрабаваць зрабіць — адпачыць, перааснасціцца і, нарэшце, зноў атакаваць», — падкрэсліў ён.

5 студзеня стала вядома, што Украіна пачала новы наступ у некаторых раёнах Курскай вобласці. У прыватнасці, паведамлялася аб прасоўванні УСУ з боку Суджы ў бок сяла Вялікае Салдацкае.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць