Грамадства88

Мытны камітэт: Польскі бок афармляе ў гадзіну адзін-два аўтобусы

Сітуацыя з легкавымі транспартнымі сродкамі складаная — чаканне выезду ў Польшчу цягнецца па некалькі сутак. За апошнія 24 гадзіны ў Польшчу прайшлі толькі 30% легкавых аўтамабіляў ад магчымых 1,7 тысяч, паведамляе беларускі Мытны камітэт.

Пры магчымасцях прыняць 175 аўтобусаў, якія выязджаюць з Беларусі, за апошнія суткі польскі бок аформіў толькі 40%. На дадзены момант у чарзе знаходзіцца 46 такіх транспартных сродкаў. У сярэднім у гадзіну сумежны бок прымае 1-2 аўтобусы.

Зараз, па стане на 12:00, чарга на выезд з Беларусі дасягае 2335 легкавых аўто і 46 аўтобусаў

«Беларускі бок прымае ўсе меры па размяшчэнні транспартных сродкаў, якія чакаюць выезду, на тэрыторыі пункта пропуску. У кіроўцаў легкавых аўто ёсць магчымасць зарэгістравацца ў электроннай чарзе і пасля прыбыць на мытную мяжу да патрэбнага часу, — пракаментавалі ў мытным камітэце. — Рэйсавыя аўтобусы, якія чакаюць выезду ў жывой чарзе, размяркоўваюцца па стаяначных месцах пункта пропуску, у тым ліку для таго, каб стварыць магчымасць для манеўраў легкавых аўтамабіляў».

Тым хто плануе выезд у Польшчу праз пункт пропуску «Брэст» рэкамендуецца быць гатовымі да складаных абставін перасячэння мяжы і выконваць усе меры бяспекі перад уездам у пункт пропуску.

Каментары8

  • @
    08.01.2025
    А дадаць сюды памежныя пераходы што зачынены з-за дзейнасці рэжыму Лукашэнкі які як тая маўпа ці саўгасны дурань кідаў камяні ў памежнікаў, ў суседзяў і паказваў суседзям свой зад? Напэўна не было б такога. І транспартныя сродкі хутчэй перасякалі б мяжу.
    Ва ўсім вінаваты рэжым Лукашэнкі.
  • Жора
    08.01.2025
    @, не рэжым Лукашэнкі прывязаў закрыццё пунктаў да вызвалення Пачобута, а самі палякі. У выніку пакутуюць тыя, хто Пачобута не саджаў і на ягонае вызваленне ніяк паўплываць не могуць. Што да мігрантаў, закрыццё пункту ў Брузгах было апраўдана ў 2021 годзе, калі праз яго лезлі мігранты, і ў палякаў яшчэ не было сцяны і дастаткова людзей для аховы мяжы. Але цяпер 2025 год, усё гэта даўно ёсць. Ніякага сэнсу трымаць пункты зачыненымі, і пагатоў чыніць здзек і прапускаць 20-30% ад нормы ў адным застаўшымся пункце няма. Пішу не для мясцовых зубаскалаў, а для польскіх дыпламатаў, каторыя, упэўнены, адсочваюць усе навіны з мяжы. Адкрывайце рух, панове. Час прыспеў.
  • ***
    08.01.2025
    Жора, Пагаджуся з тым што напрыклад закрыццё Радыё Свабода ў 1970-1980х хутчэй шкода чым карысць для Захаду. Закрыццё памежных пераходаў так сама больш шкоды чым карысці. Упэўнены і ў тым што візавыя абмежаваньні для беларусаў як раз накарысць рэжыму Лукашэнкі які перашкаджае беларусам вучыцца і падарожнічаць на Захадзе і які ніколі не быў і не будзе зацікаўлены ў візавых спрашчэннях для беларусаў.
    Тым не менш належыць падкрэсліваць што ў ваусім што адбываецца на мяжы вінаваты рэжым Лукашэнкі.
    На вялікі жаль па сённяшні дзень у інфармацыйнай і нават навуковай і экспертнай прасторы на Захадзе рэжым Лукашэнкі не падзяляюць ад беларускага народу. Там нават не ведаюць наколькі гэты рэжым антыбеларускі і антычалавечы.

Цяпер чытаюць

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы10

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі скляпалі для Расіі двухтоннага мядзведзя5

За выхадныя беларускія рыбакі злавілі трох здаравезных самоў ФОТЫ3

«Белоруссия, а никак не Беларусь». Арцемій Лебедзеў напісаў, як будзе правільна па-руску, і выклікаў захапленне падпісчыкаў110

«Узамен прапанавала кватэру на суткі». Мінчанка расказала пра дзіўную просьбу ў гандлёвым цэнтры

У Лідзе скруцілі гіганцкую шаурму ФОТАФАКТ

Трамп прыгразіў ударам па Амане3

У Краснадары шматдзетны беларус папрасіў расіяніна не мацюкацца. Але так няўдала, што той ударыўся патыліцай аб сметніцу і памёр2

«Яндэкс» пачаў дадаваць лес на картах, каб схаваць расійскія вайсковыя аб'екты3

Найбуйнейшая крыптабіржа перадала Расіі даныя пра айцішніка, які ахвяраваў на падтрымку ўкраінскіх вайскоўцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы10

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць