Вайна55

УСУ ўпершыню ўзялі ў палон салдат з КНДР

Сілы спецаперацый Украіны ўзялі ў палон дваіх паўночнакарэйскіх салдат у Курскай вобласці, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Паводле яго слоў, абодва вайскоўцы параненыя, цяпер яны дастаўленыя ў Кіеў і праходзяць допыт.

«Гэтая задача была няпростай: звычайна расіяне і іншыя вайскоўцы з Паўночнай Карэі дабіваюць сваіх параненых і робяць усё, каб не захавалася доказаў удзелу яшчэ адной дзяржавы — Паўночнай Карэі — у вайне супраць Украіны», — напісаў Зяленскі.

Зяленскі таксама прыклаў да паста фота вайсковага білета на імя тувінца. Ён сцвярджае, што Расія выдае вайскоўцам з КНДР падробленыя дакументы.

Паводле даных крыніц The New York Times, каля 10 тысяч паўночнакарэйскіх вайскоўцаў цяпер знаходзяцца ў Курскай вобласці. Паведамляецца, што яны экіпіраваныя расійскім Мінабароны. Разведка Паўднёвай Карэі паведамляе пра 12 тыс. салдат КНДР у складзе экспедыцыйнага корпуса.

22 лістапада 2024 года The Wall Street Journal паведаміла пра раненне паўночнакарэйскага генерала падчас удару па камандным пункце ў Курскай вобласці.

Каментары5

  • Кловану
    11.01.2025
    Я, воо, ванька сваіх ужо па твару пазнае
  • Сінь п’янь
    11.01.2025
    Цікава, ці не памрэ ён “выпадкова”, як мінулы палонны карэец.
  • І
    11.01.2025
    Усё ж гэта другая спроба. Гэтыя палонныя не маюць цяжкіх раненняў не суместных з жыццём і магчыма будуць жыць. Што добра. Бо гэта сведкі і доказ злачынстваў Масковіі і Паўночная Карэі.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна36

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў9

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна36

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць