Свет11

Трамп памілаваў чалавека, які адбывае пажыццёвае

Прэзідэнт ЗША заявіў, што падпісаў указ аб памілаванні Роса Ульбрыхта, які быў заснавальнікам гандлёвай пляцоўкі Silk Road («Шаўковы шлях») у даркнэце і асуджаны на два пажыццёвыя тэрміны, піша Бі-бі-сі.

Фота: Spencer Platt / Getty Images

У 2015 годзе суд Манхэтэна прызнаў яго вінаватым у распаўсюдзе наркотыкаў, удзеле ў злачыннай арганізацыі, адмыванні грошай, падробцы дакументаў і камп'ютарным узломе. На сайце Silk Road, які быў закрыты ў 2013 годзе пасля арышту Ульбрыхта, прадаваліся наркотыкі, падробленыя дакументы, хакерскае абсталяванне і іншыя забароненыя тавары.

Сайт быў даступны праз абароненую сетку Tor, а тавары можна было набыць за біткойны — у той час крыптавалюта толькі набірала папулярнасць, і Silk Road быў адным з нешматлікіх месцаў, дзе яе актыўна выкарыстоўвалі. Гэта таксама была адна з найбуйнейшых гандлёвых пляцовак у даркнэце, а абарот сайта, паводле даных амерыканскіх уладаў, складаў больш за 200 мільёнаў даляраў.

У сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social Трамп напісаў, што патэлефанаваў маці Ульбрыхта і паведаміў ёй, што памілаваў сына.

«Ён атрымаў два пажыццёвыя тэрміны плюс 40 гадоў. Гэта недарэчна!» — заявіў Трамп. На судзе Ульбрыхт казаў, што стварыў сайт як эксперымент, перадаўшы пасля гэтага кіраванне іншым людзям, і не атрымліваў з гэтага прыбытку.

«Я хацеў даць людзям магчымасць рабіць выбар у сваім жыцці і мець канфідэнцыяльнасць і ананімнасць», — казаў ён на слуханнях.

Пасля вынясення вердыкту прысяжных Ульбрыхт звярнуўся да суддзі федэральнага суда Манхэтэна Кэтрын Форэст з просьбай не прызначаць пажыццёвы тэрмін.

«Я ведаю, што вы павінны забраць мае дарослыя гады, — казаў ён. — Але, калі ласка, пакіньце мне маю старасць».

Форэст засталася непахіснай і заявіла, агалошваючы прысуд, што Ульбрыхт «нічым не лепшы за любога іншага наркагандляра».

Трамп раней намякаў, што можа змякчыць прысуд Ульбрыхту пасля ўступлення на пасаду. За яго вызваленне выступала Лібертарыянская партыя, якая заяўляла, што справа Ульбрыхта з’яўляецца прыкладам злоўжывання ўладай.

Каментары1

  • Acab
    22.01.2025
    Зноў жа, гэта панская ласка, а не абураныя былыя прыгонныя вынесьлі на вілах катаў і вызвалілі скутага Прамэтэя.
    Ніякага злому сыстэмы і распрыгоненьня не адбылося.
    Што не перашкаджае радацца за Роса. Vir Fortis

Цяпер чытаюць

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?4

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

У Бельгіі прадавец аўтамабіляў афіцыйна стаў прынцам1

У Пружанскім раёне на пажары загінуў пяцігадовы хлопчык. Ён быў дома адзін

Гандаль на вёсцы арганізуюць па-новаму1

У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА13

Anthropic дадала вадзяныя знакі ў Claude — распрацоўшчыкі адразу выпусцілі «сціркі»4

Малако без каровы: ізраільскія навукоўцы навучылі расліны вырабляць малочны бялок4

«Белпол» апублікаваў расследаванне пра беларускіх шпіёнаў пад дыппрыкрыццём у Азіі, Афрыцы і Амерыцы. Хто яны? Поўны спіс8

Пастрожылі патрабаванні да арганізатараў паездак дзяцей за мяжу2

У Бабруйску мужчына ўтапіўся ў лужыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?4

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць