У Маскве знайшлі мёртвым генерал-маёра ФСБ у адстаўцы, чыя кампанія пастаўляе абсталяванне для сілавікоў. Падазраюць суіцыд
83‑гадовага Ігара Лапцева знайшлі 20 жніўня ў ягонай кватэры, піша «Маскоўскі камсамолец».

Лапцеў служыў спачатку ў КДБ, а затым у ФСБ і займаўся інфармацыйнай бяспекай ведамасных сістэм кіравання, а затым працаваў у падатковай паліцыі і Дзяржаўнай падатковай службе і стаў намеснікам міністра падаткаў і збораў.
З 1998 года Лапцеў узначальваў Савет дырэктараў кампаніі «Інфарматэхніка і сувязь», пазней якая ўвайшла ў групу кампаній «Мнфармтэхніка». Кампанія вырабляе камп'ютарны софт і абсталяванне.
У якасці найбуйнейшых яе контрагентаў у адкрытых базах пералічаныя Мінабароны, МУС, тэлефонная станцыя Санкт-Пецярбурга і інш.
Каментары