Расія правяла ракетныя выпрабаванні паблізу астравоў, на якія прэтэндуе Японія
Расія правяла рэдкія ракетныя вучэнні з удзелам ваенна-марскіх судоў і наземнай пускавой устаноўкі паблізу астравоў, на якія таксама прэтэндуе Японія. Гэта ўзмацніла нядаўнюю напружанасць паміж краінамі, піша Bloomberg.

У чацвер Ціхаакіянскі флот Расіі заявіў, што запуск ракет быў ажыццёўлены з атамнай падводнай лодкі, ракетнага крэйсера і берагавога абарончага комплексу «Бастыён» у раёне Паўднёвых Курыльскіх астравоў. Пры гэтым дата вучэнняў не пазначалася.
Згодна са справаздачай, ракеты былі запушчаныя па цэлях, размешчаных на адлегласці больш за 300 км, і паспяхова іх паразілі. Ціхаакіянскі флот не ўказаў дакладнае месца правядзення вучэнняў, але Расія яшчэ ў 2016 годзе размясціла батарэі берагавой абароны «Бастыён» на востраве Ітуруп, вядомым у Японіі як Этарофу.
«Нарошчванне ваеннай моцы Расіі на чатырох Паўночных астравах супярэчыць пазіцыі Японіі і з'яўляецца непрымальным», — заявіў кіраўнік МЗС Японіі Тасіміцу Матэгі журналістам.
Каментары