Усяго патроху

Расійскі настаўнік на працягу двух гадоў таемна зняў дакументальны фільм аб прапагандзе ў школе

Фільм аб паўсядзённым жыцці ў школе ўральскага горада Карабаш атрымаў спецыяльны прыз на фестывалі «Сандэнс» у ЗША.

Павел Таланкін Павел Таланкин Pavel Talankin
Павел Таланкін. Скрын відэа.

Былы педагог-арганізатар школы №1 ва ўральскім горадзе Карабаш Павел Таланкін на кінафестывалі незалежнага кіно Sundance прадставіў дакументальны фільм «Спадар Ніхто супраць Пуціна». Там фільм атрымаў спецыяльную прэмію.

У фільме Таланкін паказаў жыццё сваёй школы пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі ва Украіне. 33‑гадовы настаўнік здымаў матэрыял на працягу двух гадоў. Па яго словах, каля 90% знятага — гэта відэа для справаздач перад Міністэрствам адукацыі.

У сваёй школе Павел вёў гурток аператарскай працы і арганізоўваў школьныя мерапрыемствы. Пасля пачатку вайны яму прыйшлося здымаць не толькі адкрытыя ўрокі, выпускныя і конкурсы, але і «Размовы пра важнае», цырымоніі падняцця расійскага сцяга, сустрэчы з удзельнікамі вайны і іншыя «патрыятычныя» мерапрыемствы.

Як расказвае мужчына, ён убачыў у інстаграме допіс прадзюсараў неназванага расійскага шоу. Яны шукалі герояў, на чыю працу так ці інакш паўплывала так званая «СВА». Павел пакінуў заяўку, пазней з ім звязаўся амерыканскі рэжысёр Дэвід Борайнштайн. У далейшым ён даваў яму падказкі адносна здымкаў, выбудоўваў агульную сюжэтную лінію.

Сам жа Таланкін у інтэрв'ю «Медыязоне» заўважае, што «кіравала нашымі здымкамі Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі. (…) Такому сцэнарнаму плану, як адпраўлялі яны, можна толькі пазайздросціць. Гэта поўнасцю распісаны ўрок, поўнасцю распісаная прэзентацыя. На якой хвіліне які настаўнік што мусіць сказаць, як дзеці павінны паглядзець, як дзеці павінны адрэагаваць. Там цалкам проста мантажны план у цябе ўвесь».

У чэрвені 2024 года Павел з'ехаў з Расіі і забраў з сабою сем цвёрдых дыскаў з матэрыяламі. Разам з Борайнштайнам яны зманціравалі фільм, які і прадставілі на фестывалі.

Былы настаўнік сцвярджае, што ніхто як з яго родных, так і з паказаных у фільме герояў не падазраваў аб здымках дакументальнага фільма.

Господин Никто против Путина Mr. Nobody Against Putin "Спадар Ніхто супраць Пуціна".
Кадр фільма

Як расказвае Таланкін, інфармацыя аб прэм'еры фільма зрабіла ў Карабашы «эфект разарванай бомбы». Яму званілі і пыталі, чаму без дазволу выкарыстаў у кадры дзяцей. На што былы настаўнік адказаў, што тыя ж кадры таксама без дазволу адсылалі ў міністэрства. Па яго словах, перад пачаткам навучальнага года з бацькоў бяруць згоду на апрацоўку персанальных даных іх дзяцей, што ахоплівае абсалютна ўсё — выставы, фотаздымкі, публікацыі.

Па словах Борайнштайна, фільм выпушчаны ў адпаведнасці з правіламі цэнтра дакументальных фільмаў Бі-бі-сі Storyville. Этычнасць здымак дзяцей выданне абгрунтавала грамадскай значнасцю знятага фільма. Таксама каманда фільма лічыць, што атрыманне згоды на здымкі такога кіно стварала б для ўдзельнікаў пагрозу пераследу з боку дзяржавы.

Напярэдадні прэм'еры Паўла Таланкіна пачалі ганьбіць у сацыяльных сетках, называць «настаўнікам-здраднікам, які здрадзіў сваім вучням». А сілавікі горада 24 студзеня правялі закрытую нараду, прысвечаную фільму.

Господин Никто против Путина Mr. Nobody Against Putin "Спадар Ніхто супраць Пуціна"

«Для сябе я не здраднік Радзімы. Я люблю сваю краіну, люблю людзей, люблю свой горад. Спадзяюся туды вярнуцца рана ці позна. Фільм жа пра каханне, разумееце, пра каханне», — даводзіць сам Таланкін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту72

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі неадкладна пакінуць Нью-Ёрк1

«Я пацягнуў за штурвал». Пасажыр рэйса Flydubai распавёў, як яму ўдалося выратаваць самалёт Дубай — Тэль-Авіў1

Жанчына з Тэнэсі выжыла пасля дзвюх смяротных ін'екцый падчас пакарання смерцю і была дастаўлена ў бальніцу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту72

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць