«Мы — патрыёты, мы гатовыя абараняць сваю Айчыну», — заявіў сёння Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Ульянаўскай вобласці Аляксеем Рускіх.

«Я вельмі ўважліва адсочваю сродкі масавай інфармацыі, паколькі вайна ў тым ліку сёння ідзе перш за ўсё ў СМІ. І адкрыта вам скажу, што часам са здзіўленнем чытаю тое, што некаторыя там — не то блогеры, не то яшчэ хто-небудзь — пішуць у дачыненні да Беларусі. Пра шматвектарнасць і гэтак далей. Ужо колькі разоў казаў пра гэта, што шматвектарнасць ніяк не аддаляе нас ад Расійскай Федэрацыі. Так, мы праводзім шматвектарную палітыку, таму што эканоміка ляжыць у аснове», — заявіў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, Захад спыніў супрацоўніцтва з ім. Таму ў рамках шматвектарнасці ён пайшоў на Поўдзень, Паўднёвы Захад і Усход, развівае адносіны з Афрыкай.
«Наш інтарэс і вектары там, дзе наша эканоміка. Тут не ідзе гаворка пра нашы глыбокія адносіны, перш за ўсё з вамі, Расійскай Федэрацыяй. Таму балбатня пра гэтую шматвектарнасць і папрокі ў адрас Лукашэнкі абсалютна несумяшчальныя. Потым, я ўжо больш за 30 гадоў працую прэзідэнтам. Не мне ўжо мяняць нейкія вектары. Як некаторыя нават ужо дайшлі да таго, што «Лукашэнка — гэта не саюзнік». Ну, гэта справа густу. Пакуль мы (і, думаю, так будзе і далей) знаходзім агульную мову з кіраўніцтвам Расійскай Федэрацыі. І з Прэзідэнтам Расіі, і з кіраўнікамі вядучых партый. Ніякіх разыходжанняў у падыходах.
Мы — патрыёты, мы гатовыя абараняць сваю Айчыну. І вы павінны ведаць, што адступлення тут ніякага і тым больш здрады няма і быць не павінна. Чым заканчваецца здрада, вы бачыце ва Украіне. Мы не хочам паўтарыць гэты лёс», — сказаў Лукашэнка.
Таксама ён адзначыў, што ў Беларусі імкнуцца развіваць увесь той вытворчы патэнцыял, які застаўся з часоў Савецкага Саюза.
«Мы нічога не страцілі з савецкіх часоў, нічога не закрылі, не прыкрылі. Наадварот — развівалі. І паколькі мы, як казаў класік, стаялі на плячах гігантаў, гэта спрыяла захаванню таго, што мы сёння маем. Гэта важна для любой дзяржавы, — сказаў ён. — І тут для нас вельмі паказальны Кітай. Мы сябруем з Сі Дзіньпінам, часта з ім абмяркоўваем гэтую тэму. І ён мне пра гэта часта кажа, што нічога (у Кітаі) не адмаўлялі: ні перыяд Мао Дзэдуна, ні Дэн Сяопіна, нікога. Яны бралі ўсё найлепшае. Ну і паглядзіце на вынік развіцця КНР. Гэта — вядучая эканоміка свету, вядучая краіна, з якой усе вымушаныя лічыцца. Любіш, не любіш Кітай, як амерыканцы, а лічыцца даводзіцца».
Каментары
[Зрэдагавана]
Потому что свою жопу защищал, думал как ловко он раскатывает расейцев на дешевые нефть и газ.