Аўто1010

У Беларусі пачалі прадаваць седан «бізнэс-класу» ад Lada, на які спрабавалі перасадзіць расійскіх чыноўнікаў. Што за ён і колькі каштуе

«Сімвал імкнення да новых вяршыняў» — так дылеры апісваюць флагманскую мадэль ад АўтаВАЗа, якую пачалі прадаваць у Беларусі. А што насамрэч?

Фота: Lada

«Навінка» родам з 2015 года

Новая мадэль Lada пабудавана на базе Lada Vesta. Галоўнае адрозненне «новай» мадэлі ад старой — даўжыня. Кузаў у Aura на 250 мм даўжэйшы, чым у Vesta. Адпаведна, павялічылася і колавая база. За кошт гэтага салон стаў больш прасторным для задніх пасажыраў.

Але па факце гэта не нейкая новая мадэль, як гэта намагаюцца выдаваць, а хутчэй проста лонг-версія Lada Vesta з больш багатай камплектацыяй. Саму Lada Vesta выпускаюць з 2015 года.

Наверсе — Lada Aura, унізе — Lada Vesta. Фота: lada.ru

У тэхнічным плане прарыву не адбылося. Пад капотам у Aura будзе такі ж самы 1,8-літровы бензінавы рухавік магутнасцю 122 к. с., які будзе працаваць у пары з кітайскай АКПП (варыятарам).

Што пачым?

Цэны на Lada Aura ў Беларусі пачынаюцца з 91 900 рублёў (каля $28 000) за машыну ў камплектацыі Premier і 98 900 рублёў ($30 300) за камплектацыю Status. У апошняй будзе салон з натуральнай скуры, 17-цалевыя дыскі замест 16-цалевых і 10-цалевы мультымедыйны экран замест стандартнага.

Для параўнання, цэны на Lada Vesta пачынаюцца з 45 тысяч рублёў ($13 800) за аўто з 1,6-літровым маторам і МКПП. А Vesta SW Cross з аналагічным маторам і АКПП, як у Aura, можна набыць за 62 570 рублёў ($19 150).

Навошта яно нам трэба?

Сярод іншага, Aura задумвалі як машыну для аўтапарка расійскіх чыноўнікаў, але тыя, як паказвае практыка, не асабліва саромеюцца крытыкаваць аўто. Сярод мінусаў называлі адсутнасць столікаў для ноўтбука, а таксама клімат-кантролю для задняга раду крэслаў, праз што яны баяцца спацець.

Апроч гэтага, машыну крытыкуюць за надта доўгія заднія дзверы, якія ўскладняюць выхад з аўто на вузкіх паркоўках.

Фота: Lada

Таксама не выключаюць, што Aura можа быць цікавая таксістам, бо амаль усе паляпшэнні гэтай мадэлі прызначаныя менавіта для пасажыраў задніх крэслаў. А вось уявіць сабе, што Aura стане папулярнай сярод прыватных карыстальнікаў, вельмі складана.

Што яшчэ можна набыць у Беларусі за такія грошы?

Варта адзначыць, што выбар на нашым рынку новых машын у апошнія гады прыкметна скараціўся, асабліва калі браць даступныя седаны ці хэтчбэкі. Асноўны канкурэнт Lada на беларускім рынку — гэта Belgee (Geely). Так, напрыклад, цэны на седан Belgee S50 з АКПП пачынаюцца з 62 400 рублёў ($19 100).

У топавай камплектацыі Flagship Plus Belgee S50 каштуе 67 800 рублёў, што на 24 100 рублёў ($7 400) менш, чым самая танная Lada Aura.

Пры гэтым па сваіх характарыстыках аўтамабілі даволі падобныя. Belgee усяго на 5 сантыметраў карацейшыя за Lada. Па шырыні S50 нават выграе ў Aura — 1822 мм супраць 1764. 

Як паказала статыстыка продажаў за першы месяц 2025 года, на долю расійскай Lada прыйшлося амаль 40% ад агульнага аб'ёму продажаў, што вывела яе на першае месца. Да гэтага даволі працяглы час першае месца стабільна займалі Geely/Belgee.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Але выглядае, што вырвацца ў лідары ў Lada атрымалася толькі праз тое, што ў студзені не дзейнічала праграма льготнага крэдытавання для пакупкі Belgee. Таму цалкам верагодна, што беларуска-кітайскія аўто дзякуючы ільготнаму крэдытаванню неўзабаве вернуць сабе лідарскія пазіцыі на беларускім рынку, і з'яўленне ў продажы даражэзнай Lada Aura дакладна не зможа гэтаму перашкодзіць. 

Каментары10

  • 1
    17.02.2025
    Куды дзеу́ся ё-мабіль ети его мать!!!)))
  • Мильготин
    17.02.2025
    Когда Валет Шкловский пересядет из немецкого Майбаха ( купленного также за счёт народа Беларуси) в это "чудо"- технике, тогда возможно может и куплю (?)))
  • 123
    17.02.2025
    Вядро з балтамі ды гайкамі

Цяпер чытаюць

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў48

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Усе навіны →
Усе навіны

З цэнтра горада прыбралі дызельныя аўтамабілі. Праз некалькі гадоў у дзяцей сталі здаравейшыя лёгкія5

«Я страціў 140 суседзяў». Рэпарцёры пабывалі ў зоне паводкі ў Непале

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці8

Падчас атакі на Растоўскую вобласць украінскія беспілотнікі ўпершыню нанеслі ўдары па складах DNS2

«Пачаў крычаць, кінуў мыліцы на зямлю». Пасадка ў таксі ў Мінску скончылася канфліктам2

Беларуска адправіла сына на летнія канікулы ў Чалябінск. А бабуля вырашыла не вяртаць дзіця23

Туск: Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне. Гэтая зіма будзе вырашальнай21

Памерла Галіна Філіпаўна з Гродна, якой летам 2020 года на ўсю краіну абураўся Лукашэнка17

Вяртанне Кашча, адмена русалак, наўе з Полацка, копша і вегелмоф. Што прапануе першы беларускі дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў48

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць