Літаратура

«Ці можна іх карміць марозівам?» З’явілася кніжка пра тое, што ядуць жывёлы

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў у супрацы з фондам «Камунікат» выдаў кніжку Грэтэ Ротбёль для маленькіх даследчыкаў, якім цікава, што ядуць вожыкі, медузы, птушкі і іншыя жывёлы. Кніга перакладзеная на беларускую мову са шведскай і мае вечна актуальную назву «Усе хочуць… есці», піша Bellit.info.

Выданне для самых маленькіх расказвае пра розных жывёл: колькі яны жывуць, як растуць і што ім падабецца з ежы. А яшчэ — ці можна іх карміць марозівам.

«Калі дзеці ядуць, яны растуць і становяцца большымі і большымі! І мацнейшымі! Тое ж самае адбываецца і з матылькамі, вожыкамі ды катамі. Але ўсе яны любяць розную ежу. Чалавек можа вырасці вышэй за два метры. А якой даўжыні могуць быць жабка, чарвяк, рыба, багоўка ці птушка? І што яны мусяць есці, каб расці?» — гаворыцца ў анатацыі.

Грэтэ Ротбёль нарадзілася ў 1969 годзе ў сям’і прафесійных спевакоў. Яна страціла абодвух бацькоў у маладым узросце. У 1979 годзе пераехала ў Стакгольм і ў 1981-м апублікавала сваю першую кнігу. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў Ротбёль была опернай спявачкай меца-сапрана. Разам з мужам Хоканам Сундам яна заснавала оперны тэатр у Бергслагене, на ўсходзе Швецыі.

Напрыканцы 1990-х Грэтэ Ротбёль пачала выдаваць дзіцячыя кнігі, і на цяперашні час яна аўтарка больш як 20 кніг для дзяцей і падлеткаў. У 2018-2024 гадах узначальвала Шведскі саюз пісьменнікаў. Яна ўжо вядомая беларускім чытачам кнігай «Вулкан і цялятка, якое выратаваў Пу».

Ілюстрацыі для кнігі «Усе хочуць… есці» зрабіла даўняя суаўтарка пісьменніцы мастачка Анна Карын Гархамн. З шведскай мовы на беларускую кнігу пераклала Надзея Кандрусевіч.

Замовіць кнігу Грэтэ Ротбёль «Усе хочуць… есці» можна ўжо зараз праз сайт Kamunikat.shop

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты24

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Кліматолагі абмяркоўваюць магчымасць перакрыцця дамбай Берынгава праліва. Навошта?9

Стваральнікі MSQRD закрываюць праект Locals2

Спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» Беларусі папоўніўся яшчэ трыма праектамі2

Пачобут: Турэмныя наглядчыкі святкавалі напад на Украіну савецкімі песнямі50

У Мінску далі назвы васьмі прыпынкам транспарту, адзін перайменавалі2

У мінскім метро памёр чалавек

Стала вядома пра вызваленне палітвязня Уладзіміра Дударава — былога віцэ-мэра Магілёва2

Рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за палітыку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты24

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць