Грамадства33

У Беларусь прыязджае прэм'ер-міністр М'янмы

У Мінск з афіцыйным візітам прыбудзе прэм'ер-міністр М'янмы, старшыня Дзяржаўнай адміністрацыйнай рады гэтай краіны Мін Аун Хлайн, паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

Мін Аун Хлайн у Маскве. 4 сакавіка 2025 года. Фота: AP Photo/Pavel Bednyakov, Pool

7 сакавіка Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з м'янманскім госцем у Палацы Незалежнасці. Запланаваны перамовы ў вузкім і пашыраным складах.

«Абмяркуюць развіццё супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай галінах, вызначаць планы на будучыню. У тым ліку размова пойдзе пра сумесную працу ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, фармацэўтыцы і навуковай сферы», — паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Па выніках перамоў плануецца падпісаць шэраг двухбаковых дакументаў.

Лукашэнка раней неаднаразова запрашаў прэм'ер-міністра М'янмы ў Беларусь, а ў пачатку студзеня М'янму наведваў кіраўнік беларускага МЗС Максім Рыжанкоў.

Адмыслова Мін Аун Хлайн у Беларусь не выбіраўся. Цяпер ён знаходзіцца з афіцыйным візітам у Расіі, а ў Мінск прыедзе заадно.

Каментары3

  • Барадзед
    05.03.2025
    Разве там не диктатура?
  • Цім
    05.03.2025
    Гэты Мін Аун Хлайн на сустрэчы з Лу таксама пачуе: "Вы приехали к себе домой"? :)
  • Люда
    05.03.2025
    Людажэры цягнуцца да людажэраў.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі57

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс14

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю4

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць