Грамадства33

Беларускую пенсіянерку падмануў закаханы ў яе Кіяну Рыўз

Восенню 2024 года 63-гадовай жыхарцы Віцебска напісаў мужчына, які прадставіўся Кіяну Рыўзам. На рускай мове «актор» прызнаўся ёй у каханні, піша Следчы камітэт.

Паведамленне, якое атрымала пенсіянерка ад махляра. Скрыншот: СК

Спачатку пенсіянерка размаўляла з Кіяну Рыўзам на агульныя тэмы, але зусім хутка ён пачаў пісаць ёй рамантычныя паведамленні і прызнавацца ў каханні.

Больш за тое, ён актыўна дасылаў ёй «свае» фотаздымкі — у жанчыны не было сумневаў, што перапісваецца яна з сапраўднай канадскай зоркай.

У снежні «актор» захацеў даслаць ёй 500 тысяч даляраў. Пенсіянерцы пачалі прыходзіць паведамленні ад «паштовых фірмаў», якія прасілі заплаціць за перасылку вялікай сумы. Тады яна перавяла махлярам чатыры тысячы рублёў.

На гэтым прыгоды не спыніліся — каб забраць пасылку з «грошамі ад Кіяну Рыўза», трэба было заплаціць яшчэ сем тысяч даляраў. Жанчына прыйшла ў банк, каб атрымаць крэдыт, і тады адзін з супрацоўнікаў установы параіў ёй звярнуцца ў міліцыю.

Віцебскі следчы камітэт распачаў справу аб махлярстве (частка 1 артыкула 209 КК).

Каментары3

  • Ёсік
    11.03.2025
    А калі б нагадала яму, што ён сын Беларусі і перайшла на беларускую мову, адваліўся б палюбоўнічык.
  • Armani Gabbana
    11.03.2025
    Наш сапраўдны Кіяну Рыўз у жоўтых штанах менш чым за 3 міл'ёны і з канапы ня ўстаў бы!
  • Ўўўўўў
    11.03.2025
    Беларусы настолькі абруселыя, што нават не ўзнікпе здзіўленне аб расейскай мове ў замежнікаў.

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек6

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў4

Пентагон можа перанакіраваць пастаўкі зброі, прызначанай для Украіны, у Іран4

МАК забараніў жанчынам-трансгендарам выступаць у жаночых спаборніцтвах2

Санаторый «Сосны» на беразе Нарачы мадэрнізуюць у сучасны велнес-цэнтр2

У былога белсатаўца Прановіча дома знайшлі некалькі сотняў грамаў псіхатропаў, у тым ліку наркотык-зомбі19

Вызвалілі арыштаваных па «справе кнігароў» Алеся Яўдаху і Вацлава Багдановіча

Ліквідавалі фонд «КіндэрВіта», які дапамагаў дзецям з анкалагічнымі захворваннямі

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме10

Паўлючэнка пра гульню Мацкевіча: Папахвае палітычным махлярствам52

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек6

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць