Усяго патроху55

Расіянін паспрачаўся, што прысядзе 2 тысячы разоў. Заклад ён выйграў, але ў яго сталі ныркі

21-гадовы жыхар Уладзівастока паспрачаўся з калегамі, што пераб'е рэкорд блогера і прысядзе 2 тысячы разоў. У выніку хлопец быў шпіталізаваны. 

Хлопец прысядаў з 6 вечара да 3 ночы, а раніцай не змог устаць з ложка. «Тры дні спрабаваў жыць як звычайна і хадзіў на працу — пакуль не заўважыў, што яго мача стала карычневай», распавядае канал Mash.

Хлопца паклалі ў стацыянар. Там выявілася, што ў яго стаюць ныркі, паведамляе Уладзівастоцкая клінічная бальніца.

«Аналізы паказалі высокія паказчыкі ўрэміі — стану, пры якім у крыві назапашваюцца прадукты абмену рэчываў, што можа прывесці да незваротных наступстваў», — распавялі ў бальніцы.

Функцыя нырак зніжана і цяпер і патрабуе доўгага аднаўлення — ад трох месяцаў да года. Мікіта схуднеў на 7 кілаграмаў з вечара прысяданняў. 

Які прыз выйграў у закладзе расіянін, не паведамляецца. 

Каментары5

  • Бандэра-с
    17.03.2025
    Спадзяюся, прыз быў ня меньш за шклянку гарэлкі. Яб яму нават дзьве купіў - хай п'е на здароў'е!
  • цырозавы закат
    17.03.2025
    Прынамсі хлопец не дамбіў бамбас па кантракце, не ванька-алкаш, сачыў за сабой, раз адчуваў сілы спартовае пары заключаць. Шкада яго, гэта можа здарыцца не толькі з такім здаровым ласём.
    З.ы. Хейтары ўсяго і ўся, што варушыцца за Оршай, ваша дасціпнасць годная лепшага прымянення, чым жарцікі з няшчаснага зожніка. Пакуль ён не бегае з аўтаматам і не "можа паўтарыць", хай жыве, з такімі рашка будзе крыху адэкватнейшаю.
  • Цім
    18.03.2025
    "... з 6 вечара да 3 ночы... 2 тысячы разоў ..."
    У сярэднім гэта менш як 4 разы за хвіліну. На першы погляд выглядае як камфортны, спакойны рэжым "спаборніцтва". Ніякага ліміту часу. Можна было і вады папіць, і якой гарбаты на травах, і яблык ці іншай садавіны-гародніны ( і не толькі) паесці, і WC шмат разоў наведаць. Дзіўна ...

Цяпер чытаюць

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса8

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса

Усе навіны →
Усе навіны

Звольнілі начальніцу медчасці калоніі Бабруйска — яе абвінавачваў блогер Ермашук7

Пад Мінскам стварылі Парк ледавіковага перыяду

Ізраільская армія заклікала жыхароў Газы эвакуявацца ў «гуманітарную зону»1

Ілля Чарапко-Самахвалаў пакідае «Пятлю прыхільнасці»1

Вячорка: Калі сапраўды будуць вызваленыя 1300—1400 чалавек, гэта будзе вялікая перамога для Белага дома, Трампа і свабоднай Беларусі17

У Мінску ДАІ ганялася за падлеткамі на электрасамакатах2

Ілан Маск можа стаць першым у гісторыі трыльянерам — Tesla прапанавала рэкордны кантракт3

У Расіі затрымалі французскага веласіпедыста. Ён хацеў пабіць сусветны рэкорд, праехаўшы ад Лісабона да Уладзівастока3

У Мінску пачнуць тэсціраваць аплату праезду картай ужо ў верасні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса8

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць