У ноч на 17 сакавіка на дарозе паміж Полацкам і Наваполацкам адбылося незвычайнае дарожна-транспартнае здарэнне.
23-гадовая пасажырка таксі, якая мела відавочныя прыкметы алкагольнага ап'янення, адцягвала ўвагу кіроўцы, а затым раптоўна схапілася за руль, паведамляе ДАІ Віцебскай вобласці.
28-гадовы кіроўца Toyota страціў кантроль над аўтамабілем, у выніку чаго машына з'ехала ў кювет і перакулілася. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
На пасажырку складзены адміністрацыйны пратакол за стварэнне аварыйнай сітуацыі. Яна адмовілася ад медыцынскага агляду. Ёй пагражае штраф да 20 базавых велічынь (840 рублёў).
Каментары