Грамадства2929

Ціханоўская пра прапагандысцкі фільм БТ: Мы ніколі не будзем рызыкаваць людзьмі

Дэмакратычная лідарка пракаментавала прапагандысцкі фільм «Чужое неба», прадэманстраваны ўчора, і падман людзей для яго стварэння.

Фота: SOPA Images LightRocket via Getty Images

«Тое, што адбываецца, — абуральна. Выкарыстоўваць людзей ва ўразлівым стане, якія даверыліся знаёмым ці «журналістам» у спадзяванні атрымаць дапамогу, і ператварыць іх гісторыі ў інструмент прапаганды — гэта чарговае сведчанне таго, што рэжым абыякавы да чалавечага жыцця. Людзі, якія апынуліся ў цяжкіх умовах менавіта з-за рэжыму, заслугоўваюць падтрымкі і разумення, а не выкарыстання для «карцінкі» пра тое, як «дрэнна» ўцекачам. Цяжка ўявіць, што адчулі героі гэтага фільма, калі пабачылі, што іх словы, якія запісваліся нібыта для атрымання падтрымкі, апынуліся на экране дзяржаўнага тэлебачання», — зазначыла Святлана Ціханоўская.

«Некаторыя героі кажуць, што здымкі вяліся нібыта ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай. Але мы ніколі не будзем рызыкаваць людзьмі. Усе ініцыятывы, якія ідуць ад нашага Офіса або пры нашым садзейнічанні, абавязкова прытрымліваюцца ўсіх прынцыпаў бяспекі: мая каманда не згадвае імёны без згоды і не дзеліцца ні з кім вашымі персанальнымі данымі», — дадала яна.

Палітык заклікае быць пільнымі, а калі браць удзел у апытаннях, інтэрв’ю ці праектах дапамогі — удакладняць, з кім маеце справу.

«Звяртайцеся да рэдакцыяў, каб праверыць журналіста, з якім камунікуеце. Не саромейцеся казаць «не», калі нешта выклікае сумнеў. Беражыце сябе, расказвайце іншым пра неабходныя меры бяспекі і не дазваляйце нікому выкарыстоўваць вашую даверлівасць», — зазначыла Святлана Ціханоўская.

Каментары29

  • Жора
    19.03.2025
    Ціханоўская ўжо рызыкнула людзьмі так, што здарылася масавая эміграцыя на 500+ тысяч чалавек. Менавіта ейнымі вуснамі агучваліся заклікі да выхаду на вуліцы ў ноч на 9 жніўня 2020 года без мэты ўзяцця ўлады. Менавіта яна падставіла людзей пад рэжымныя дручкі.
  • так
    19.03.2025
    Жора, прычым гэта было і апасля.. не адзін, і не два разы.. калі (па ходу мэтанакіравана) былі прадстаўлены людзі
  • але
    19.03.2025
    Жора, але яна кажа - "Але мы ніколі не будзем рызыкаваць людзьмі." - то бок у будучым часе... але ж хто ёй паверыць пасля ўсяго?

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая103

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка расказаў, што амерыканцы думаюць над купляй Нежынскага рудніка калійных соляў8

Лукашэнка заявіў, што Трамп яго запрасіў у Фларыду7

У Купянску знішчылі ўсю групу расіян, якая некалькі месяцаў сядзела ў разбомбленай бальніцы. Не выйшаў ніхто4

«Сапраўдныя бандзюганы». Лукашэнка расказаў пра аперацыю па затрыманні кантрабандыстаў на мяжы8

Палітвязняў пачалі масава выпускаць з калоній і з хімій6

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць вярнуць захопленыя літоўскія фуры6

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні20

Памёр украінскі патрыярх Філарэт1

Чака Норыса экстранна шпіталізавалі на Гаваях пасля цяжкой медыцынскай сітуацыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая103

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць