Пра гэты кавалак мінскай сеткі метро мала хто ведае, піша CityDog.
«Наземны» участак мінскага метро схаваны пад пластом зямлі. Яго можна пабачыць паміж станцыямі «Трактарны завод» і «Пралетарская» у раёне вуліцы Клумава і Антонаўскага парку.
Ролік пра невядомае шмат для каго месца апублікаваў у тыктоку блогер mister_slivster.
Са слоў мінчука, гэты ўчастак звязаны са Сляпянскай воднай сістэмай, якую будаўнікам «трэба было перасекчы пры пракладцы тунэляў». Каб не пракладваць метро пад вадой, яны вырашылі ўзвесці тунэлі зверху і засыпаць іх грунтам.
Калі стаць наўпрост на гэты ўчастак, то можна адчуць вібрацыю ад ходу цягнікоў.
У каментарыях да роліка многія здзівіліся, што такое месца ў Мінску існуе.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары