Свет33

Зяленскі ў размове з Трампам нібыта пагадзіўся спыніць атакі на расійскія энергетычныя аб'екты

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пагадзіўся спыніць удары па расейскіх энергетычных аб'ектах, што з'яўляецца першым крокам у намаганнях прэзідэнта ЗША Дональда Трампа спыніць вайну, паведамляе Bloomberg са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo/Ben Curtis

«Зяленскі перадаў гэта паведамленне Трампу падчас тэлефоннай размовы ў сераду, па словах асобы, якая пажадала заставацца невядомым, паколькі інфармацыя яшчэ не апублікаваная, дадаўшы, што абодва бакі пагадзіліся працаваць над далейшым пашырэннем рэжыму спынення агню. Трамп асобна сказаў, што званок быў «вельмі добрым» і што абмеркаванні «ідуць па плане», — адзначаецца ў паведамленні.

Крыніца «Суспільного» у Офісе Зяленскага дадала, што Украіна ў цэлым падтрымлівае спыненне ўдараў па энергетыцы Расіі, але павінен быць такі ж узаемны крок і з расійскага боку.

Размова Зяленскага і Трампа адбылася праз дзень пасля таго, як Уладзімір Пуцін сказаў Трампу, што ён быў бы гатовы абмежаваць атакі на энергетычную інфраструктуру Украіны ў якасці першага кроку, але не пагадзіўся на поўнае спыненне агню, на якім настойваюць ЗША.

Прапанова Пуціна спыніць атакі на энергетычную інфраструктуру ва Украіне адбылася пасля серыі ўдараў, нанесеных зімой, якія аслаблі, калі надвор'е пацяплела. Тым часам Украіна нацэлілася на расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы, каб скараціць пастаўкі паліва і даходы Расіі.

Раней Зяленскі заяўляў журналістам у Хельсінкі, дзе знаходзіўся з візітам, што абяцанняў Пуціна спыніць удары па энергетычнай інфраструктуры будзе недастаткова для таго, каб Украіна спыніла атакі на расійскія нафтавыя актывы.

Пасля завяршэння размовы з Зяленскім Трамп напісаў, што дыялог прыйшоў «вельмі добра».

18 сакавіка адбылася тэлефонная размова Трампа і Пуціна. Яе Трамп таксама вызначыў як «вельмі добрую і прадуктыўную». Паведамлялася, што Пуцін падтрымаў ідэю Трампа аб узаемнай адмове Расіі і Украіны на 30 дзён ад удараў па энергетычнай інфраструктуры і даў такую каманду вайскоўцам.

Каментары3

  • Filipp
    19.03.2025
    Калі два бакі пагадзяцца не атакаваць энергетыку гэта будзе крок на перад да міру!
  • Беларус
    19.03.2025
    Filipp , неужели еще есть наивные люди, которые верят обещаниям кремля, неужели вас история ничему не учит?
  • Кулак
    20.03.2025
    Украіна ніколі не атакавала энергетычныя аб’екты расіі, яна атакавала аб’екты паліўнай інфраструктуры, якія працавалі на вайну

Цяпер чытаюць

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду7

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду

Усе навіны →
Усе навіны

Самая беларусацэнтрычная праграма ЕГУ запрашае на падрыхтоўчыя курсы6

Ціханоўская сядзіць за адным сталом з кіраўнікамі дзяржаў на саміце ў Албаніі20

Дэпутаты пайшлі па крамах інспектаваць чырвона-зялёныя сцяжкі. І зрабілі заўвагі кіраўніцтву9

На дзіцячай пляцоўцы ў Гданьску хлопчык адмовіўся гуляць з беларускай дзяўчынкай. Яе бацька пачаў яго душыць12

З'явілася магчымасць набыць Радзівілаўскую карту ВКЛ4

Паглядзіце, які яркі дзіцячы садок будуюць каля Уручча1

«Адпраўлялі мыць туалеты і кідалі ў ШІЗА». Суседкі расказалі пра абыходжанне ў калоніі з экс-палітзняволенай Тамарай Каравай, якая пасля памерла4

Белавусаў падарыў Лукашэнку савецкія ўзнагароды6

Міністр абароны Украіны назваў прапановы Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду7

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць