Грамадства

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў

У Гомелі знеслі адзін з самых вядомых даўгабудаў горада — жалезабетонны каркас на скрыжаванні вуліц Кірава і Хатаевіча, паведамляе Камітэт дзяржаўнага кантролю. На гэтым месцы першапачаткова планавалі пабудаваць 12‑павярховы шматфункцыянальны бізнэс-цэнтр з двухузроўневай паркоўкай.

Фота: КДК

Будаўніцтва пачалося ў 2013 годзе. Першым забудоўшчыкам стала мінскае ТАА «Карповіч», якое рэалізавала ў Гомелі некалькі жылых праектаў. Комплекс планавалі ўзвесці за чатыры гады, аднак тэрміны неаднаразова пераносіліся, а будынак так і не дабудавалі.

Пазней чатырохпавярховы жалезабетонны каркас перайшоў ва ўласнасць прадпрыемства «Мультыпак». Кампанія разглядала розныя варыянты выкарыстання будынка. Спачатку планавалася ператварыць яго ў дзевяціпавярховы офісны комплекс з установамі грамадскага харчавання, а пазней — у шматкватэрны жылы дом з убудаванымі памяшканнямі. Аднак ніводзін з праектаў таксама не быў рэалізаваны.

Сітуацыя змянілася пасля ўмяшання Камітэта дзяржаўнага кантролю. Як высветлілася, даўгабуд нават не быў унесены ў базу аб'ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва. У выніку было прынята рашэнне адабраць зямельны ўчастак і знесці недабудаваны будынак.

Фота: КДК

Цяпер знос завершаны, тэрыторыю рэкультывавалі і вярнулі ў склад земляў Гомеля. Участак плануюць выставіць на аўкцыён для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта. Што менавіта збіраюцца там пабудаваць, пакуль не паведамляецца.

Знос даўгабуда ў цэнтры горада разглядаюць як крок да абнаўлення гарадской прасторы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?2

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін прачытаў лідарам Фінляндыі і Нарвегіі лекцыю па гісторыі сярэднявечных славян13

Пасля няўдалага скоку ў возера 19‑гадовы беларус аказаўся ў інвалідным вазку — ён знайшоў сябе ў стварэнні касмічных свяцільнікаў ФОТЫ1

Статкевіч на зварот Золатавай і Калеснікавай: Ён абясцэньвае пакуты і ахвяры, гэта ідэалогія прыстасаванства91

Трамп разлічвае сустрэцца з Зяленскім і Пуціным

Махлярам больш не патрэбны ваш пароль. Яны могуць скрасці «лічбавы ключ» і атрымаць доступ да акаўнта нават пры двухфактарнай абароне3

Абноўленыя экзітполы пасля выбараў у Ізраілі: пераможцы няма, апазіцыйны блок Айзенкота ідзе нароўні з Нетаньяху4

Мужчынская і жаночая скура загойваюцца па-рознаму — прычына нечаканая

Экзіт-полы ў Ізраілі паказваюць нічыю

Расійскага падпалкоўніка пасадзілі на 21 год за фэйкавыя відэа пра «подзвігі» і арганізацыю самастрэлаў дзеля атрымання выплат1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?2

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць