Аўто11

Стала вядома, калі і за колькі пачнуць прадаваць адзіны супольны поліс АСАГА для Беларусі і Расіі

Адзіная сістэма павінна спрасціць жыццё вадзіцелям, якія часта перасякаюць мяжу Беларусі і Расіі. Заключэнне такіх полісаў будзе ажыццяўляцца толькі ў электронным выглядзе, піша OL.

Дакумент дазваляе вадзіцелям дзвюх краін за дадатковую плату дадаць да тэрыторыі пакрыцця свайго поліса Беларусь або Расію. У выпадку ДТЗ кампенсацыю страт будуць вызначаць па заканадаўстве той краіны, дзе адбылося здарэнне.

Па ўказе «Аб страхаванні» для аўтамабіляў з аб'ёмам ад 1800 да 2500 куб. см такая страхоўка на 15 дзён абыдзецца ў 1,57 базавай велічыні (65 рублёў 94 капейкі), на год — 3,88 БВ (162 рубля 96 капеек). Пры гэтым для ІП і юрыдычных асоб такая ж страхоўка будзе каштаваць на 15 дзён 1,36 БВ (57 рублёў 12 капеек), а на год — 3,68 БВ (154 рубля 56 капеек).

Для грузавікоў кошт такога АСАГА ад 16 да 27 тон уключна на 15 дзён каштуе 4,24 БВ (178 рублёў 8 капеек), а на год — 10,74 БВ (451 рубель 8 капеек). Спецтарыфы прадугледжаны таксама на аўтамабілі расійскай і савецкай вытворчасці, якія выпушчаны да 1 ліпеня 2025 года, — напрыклад, ВАЗ, КамАЗ, «Масквіч» і інш.

За пашырэнне поліса на Беларусь расейцам давядзецца заплаціць ад 3400 расейскіх рублёў. Для грузавых аўтамабіляў мінімальная стаўка — 7560 расійскіх рублёў.

Дарэчы, для аўтамабілістаў ёсць таксама варыянт «Сіняй карты». Для тых, хто едзе на легкавым аўтамабілі з Беларусі ў Расію не больш як на 15 дзён, яна будзе каштаваць 0,86 БВ, або 36 рублёў 12 капеек, а гадавы поліс — 9,32 БВ (391 рубель 44 капейкі). Для грузавікоў адпаведна 1,73 БВ (72 рублі 66 капеек) на 15 дзён і 18,55 БВ (779 рублёў 1 капейка) на год.

Каментары1

  • Ёсік
    25.03.2025
    Ну хто такі ўпёрты, паўсюль сунеце вадзіцеля замест кіроўцы. Сі.аецеся бондараву?

Цяпер чытаюць

У Варшаве сёння развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам

У Варшаве сёння развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргея Міхалка афіцыйна аб’явілі «экстрэмістам»3

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4

У Лагойскім раёне мужчыну забіла дрэвам каля намёта2

Каву з жалудоў па старадаўнім рэцэпце вараць у Астраўцы14

На дне цясніны Курумду ў Кыргызстане знайшлі тры целы

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве сёння развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам

У Варшаве сёння развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць