Жыхар Ляхавічаў загінуў у выніку ўжывання вадкасці для чысткі кухонных пліт, пераблытаўшы яе з алкагольным напоем, паведамілі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз
67-гадовы мужчына паступіў у бальніцу з меркаваным дыягназам «атручэнне хімічным рэчывам».
«Як ён патлумачыў, знаходзячыся дома, зрабіў некалькі глыткоў з бутэлькі з вадкасцю, пераблытаўшы яе з алкаголем», — паведамілі ў ДКСЭ.
Там таксама ўдакладнілі, што пасля гэтага мужчына адчуў моцны боль у горле і жываце, але па медыцынскую дапамогу звярнуўся толькі праз дзесяць гадзін, калі стан значна пагоршыўся.
Цяпер чытаюць
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары