Грамадства11

Кампанія, якая катала Тыля Швайгера па Мінску, знайшла грошы. Але каманду ўжо расхапалі

Кампанія Blockchain Sports Ecosystem, якая некалькі месяцаў не выплачвала заробкі супрацоўнікам, нарэшце пагасіла частку запазычанасці, даведаўся Devby.io.

З 25 сакавіка ІТ-група Blockchain Sports Ecosystem пайшла на вымушаны прастой з-за фінансавых праблем. Кампанія паведаміла супрацоўнікам, што шукае інвестараў, каб закрыць усе даўгі, у тым ліку па арэндзе і заробках, і аднавіць працу.

Але праз некалькі дзён супрацоўнікі нечакана даведаліся аптымістычную навіну: кампанія дамовілася з буйным інвестарам пра доўгатэрміновае фінансаванне.

Кампанія не ўдакладніла падрабязнасці перамоў, у прыватнасці, не агучыла імя інвестара. Але паабяцала ўжо з 1 красавіка пачаць пагашэнне запазычанасцяў «перад супрацоўнікамі і контрагентамі ва ўсіх аддзелах і падраздзяленнях».

Па словах работнікаў Blockchain Sports Ecosystem, з якімі Devby.io ўдалося пагутарыць, сітуацыя з прыцягненнем інвестара поўная розных чутак. Паводле адной з версій, кіраўніцтва нібыта знайшло магчымасць пазычыць буйную суму грошай, якой хапіла на пагашэнне даўгоў і «нават на заробкі за пару месяцаў працы».

«Ходзяць такія чуткі, але хто пазычыў грошы і што будзе далей — невядома», — расказаў адзін з супрацоўнікаў. Паводле іншага супрацоўніка, «чуў, што пошукі інвестара працягваюцца, значыць, грошай няма».

Тым не менш з пачатку красавіка кампанія пачала пагашаць даўгі. У прыватнасці, як кажуць супрацоўнікі, яна закрыла запазычанасць перад падатковай і ФСАН, а таксама аплаціла арэнду офіса.

Што тычыцца запазычанасцяў па заробках, то кампанія цалкам разлічылася толькі з тымі супрацоўнікамі, якія прынялі рашэнне звольніцца.

«Калі заява на звальненне была падпісаная, напрыклад, 24 сакавіка, то супрацоўнік атрымаў поўны разлік да 24-га чысла, калі 28-га — то да 28-га. У маім выпадку сума набегла са студзеня да дня звальнення, гэта значыць фактычна за 3 месяцы. Плюс адпускныя і жудасны каэфіцыент 1,3% ад акладу за затрымку з улікам таго, што нейкі час мы ўсе былі ў прастоі і атрымлівалі 2/3 ад акладу», — падзяліўся падрабязнасцямі адзін з былых супрацоўнікаў кампаніі.

Колькі чалавек пайшло з кампаніі — невядома. Супрацоўнікі кажуць, што шмат. «Па маіх падліках, звольнілася ўжо чалавек з 300», — ацаніў адток адзін з работнікаў. Паводле іншага суразмоўцы, «у дзень, калі я падпісваў абыходны ліст, нават былі невялікія чэргі ў кабінеты».

У LinkedIn ёсць профілі больш за 50 супрацоўнікаў X-Labs Inc (уваходзіць у Blockchain Sports Ecosystem), якія зараз шукаюць працу.

«У нас працавала шмат крутых людзей, якіх з радасцю разабралі кампаніі, што былі ў курсе сітуацыі ў X Labs Inc. Аддзел распрацоўкі практычна пусты. Што б кампанія ні прыдумала цяпер — рабіць гэта проста няма каму», — падзяліўся думкай адзін з былых супрацоўнікаў.

Тыя, хто застаўся ў Blockchain Sports Ecosystem, пакуль знаходзяцца ў стане нявызначанасці. Пакуль ім пагасілі даўгі па заробку за студзень. Кампанія ўсё яшчэ ў прастоі, хоць офіс працуе.

На запыт devby у кампаніі не адказваюць.

IT-група Blockchain Sports Ecosystem аб’ядноўвае некалькі каманд/кампаній/юрасоб, у тым ліку рэзідэнта ПВТ X-Labs Inc. У Беларусі яна вядомая каля паўтара года.

Штат налічвае як мінімум некалькі соцень чалавек. Супрацоўнікі называлі лічбы ад 800 да 1000 чалавек, а з улікам расійскага офіса — нават больш; на старонцы Blockchain Sports у LinkedIn пазначаны дыяпазон ад 1 тысячы да 5 тысяч чалавек.

Мяркуючы па сайце, ІТ-група мае штаб-кватэру ў Дубаі і тры асноўныя дамены — мотаспорт, дрыфт, футбол. У лістападзе 2024 года яна прывозіла ў Беларусь акцёра Тыля Швайгера.

Каментары1

  • Ёсік
    11.04.2025
    Якія адпускныя? Мо на адпачынак? Навучыцеся перакладаць расейскія тэксты на родную мову, бастыён беларушчыны.

Цяпер чытаюць

Перамовы па ўкраінскім пытанні з амерыканцамі вядзе «самы небяспечны чалавек Расіі»1

Перамовы па ўкраінскім пытанні з амерыканцамі вядзе «самы небяспечны чалавек Расіі»

Усе навіны →
Усе навіны

Расіі пагражаюць новыя санкцыі, калі не будзе пагаднення аб перамір'і да канца красавіка2

Прадстаўнік Трампа: Украіну можна падзяліць, як пасляваенны Берлін у межах мірнага пагаднення10

Зборная Беларусі едзе на чэмпіянат Еўропы па міні-футболе праз 16 гадоў2

Ці варта чакаць наплыву ў Беларусь пакістанскіх гастарбайтараў?14

Расія патрабуе за мір перадаць ёй чатыры ўкраінскія рэгіёны13

«Быццам на іншай планеце». Як беларусы з'язджаюць у эміграцыю ў непапулярныя краіны1

Краіны НАТА анансавалі дапамогу Украіне на 21 мільярд еўра3

У мінскім гандлёвым цэнтры людзі выстраіліся ў чэргі па віцебскія дываны1

У беларускім чэмпіянаце па футболе забілі незвычайны гол ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перамовы па ўкраінскім пытанні з амерыканцамі вядзе «самы небяспечны чалавек Расіі»1

Перамовы па ўкраінскім пытанні з амерыканцамі вядзе «самы небяспечны чалавек Расіі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць