Здарэнні11

Пенсіянерка двойчы стала ахвярай махляроў

Яна не толькі сама пералічыла грошы, але і «дапамагла» адправіць сродкі іншых пацярпелых.

Пажылая мінчанка адказала на званок, нібыта ад супрацоўнікаў «Белтэлекама». Назваўшы махлярам свае пашпартныя даныя для працягу дамовы, жанчына скончыла размову, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Аднак праз некалькі хвілін ёй зноў патэлефанавалі — ужо праз месенджар: «ілжэсупрацоўнік міліцыі» і «банкір» напалохалі жанчыну, паведаміўшы, што яна толькі што размаўляла з махлярамі, якія, атрымаўшы яе даныя, аформілі на яе крэдыты.

Каб «адмяніць» гэтыя крэдыты, махляры параілі жанчыне ўзяць рэальныя пазыкі ў банках і перавесці грошы на «бяспечныя рахункі», паабяцаўшы, што сродкі ёй вярнуцца. Таксама, выконваючы інструкцыі кібермахляроў, жанчына адправіла ім і свае асабістыя зберажэнні.

Вядома, што ў выніку пенсіянерка страціла больш за 23 тысячы рублёў — як крэдытных сродкаў, так і асабістых.

Пазней «куратары» папрасілі мінчанку дапамагчы і іншым грамадзянам, якія нібыта з-за праблем са здароўем не маглі самастойна перавесці свае грошы. Атрымаўшы адрасы яшчэ двух жыхароў сталіцы, жанчына накіравалася да іх, забрала грошы і частку ўжо паспела пералічыць махлярам. Астатняя сума была канфіскаваная і будзе вернутая адной з пацярпелых.

Заведзеныя крымінальныя справы.

Каментары1

  • Сатурн
    31.03.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Тэхнічка так эмацыйна звольнілася са смалявіцкай гімназіі, што чыноўнікі паехалі туды з рэйдам8

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў11

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць