Культура88

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя больш за 100 беларускіх дзеячаў навукі, культуры, мастацтва і літаратуры, у ліку 22 літаратары. Штогод у гэтыя дні праводзяцца акцыі памяці пад агульнай сімвалічнай назвай «Ноч расстраляных паэтаў».

Фота з фэйсбука Змітра Дашкевіча

Раней акцыя традыцыйна ладзілася ў Курапатах. Але са зразумелых прычын апошнія гады мерапрыемствы «Ночы расстраляных паэтаў» праходзяць за мяжой. «Будзьма» зрабіла расклад імпрэзаў памяці па датах і месцах. Далучайцеся да акцыі ў сваім горадзе.

Берлін, Германія

У чацвер, 29 кастрычніка, у Берліне ладзяць Ноч (не)расстраляных паэтаў.

Вас чакае сустрэча са знішчанай беларускай літаратурай.

Удзел бяруць Алена Агарэлышава, Яраслава Ананка, Альгерд Бахарэвіч, Света Бень, Зміцер Чэ, Юля Цімафеева, Уладзімір Грамовіч, Юлія Койфман, Купра, Джордан Лі Шні, Інга Лізенгевіч, Madmapper, Жэня Окс, Дзмітрый Строцаў, Зміцер Вішнёў, Ніна Велер, Ціна Вюншман, Віктар Жыбуль і Вера Бурлак (праз відэазварот) ды іншыя.

Польшча

Беласток

У нядзелю, 25 кастрычніка, у Беластоку адбудзецца лекцыя даследчыцы, стваральніцы Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсіяў ды экскурсаводкі Валерыі Чарнаморцавай «Ноч (не)расстраляных (не толькі) паэтаў».

Шмат хто з беларусаў нешта чуў пра Ноч паэтаў, але ў тую страшную ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 у Менску былі расстраляныя не толькі паэты, але шматлікія беларускія навукоўцы, выкладчыкі, дзяржаўныя і культурныя дзеячы.

Сярод 132 вядомых зараз імёнаў літаратараў было толькі 22.

Пра гісторыю гэтае ночы, пра тое, як яна стала вядомай, і пра тое, як атрымалася насуперак сучаснай таталітарнай дзяржаве стварыць сярод шырокай беларускай грамадскасці традыцыю ўшанавання памяці рэпрэсаваных папярэднікаў і пойдзе гутарка на лекцыі.

Уваход вольны, данаты лектарцы вітаюцца.

Варшава

У чацвер, 29 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца Ноч паэтаў.

Сустрэча, прысвечаная памяці беларускіх паэтаў, пісьменнікаў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, забітых падчас сталінскіх рэпрэсій, асабліва ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

Падчас імпрэзы прыгадаюць шлях ад беларусізацыі да сталінскага тэрору, пагавораць пра гісторыю Курапатаў і саму акцыю «Ноч расстраляных паэтаў».

Пазнаёміцеся з гісторыяй беларускага культурнага адраджэння і літаратурнай спадчынай тых, хто загінуў, але пакінуў пасля сябе творы, якія працягваюць жыць.

Будуць чытаць вершы расстраляных паэтаў па-беларуску і па-польску.

Мова сустрэчы — польская.

У Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца імпрэза «Ноч (не)расстраляных паэтаў».

Вас чакае вечар ушанавання памяці ахвяраў сталінскага тэрору: прадстаўнікоў інтэлектуальнай і творчай эліты, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, а таксама ўсіх ахвяраў савецкіх рэпрэсій.

Гданьск

30 кастрычніка, у пятніцу, у Гданьску адбудзецца імпрэза «Ноч Паэтаў. Немата і крыкі Мойшэ Кульбака».

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў мінскай турме НКУС і ва ўрочышчы Курапаты былі расстраляныя больш за 130 прадстаўнікоў інтэлігенцыі: паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў.

На наступныя дзесяцігоддзі значная частка літаратурнай спадчыны была выкраслена з афіцыйнай гісторыі: імёны творцаў забараняліся, а іх творы вымаліся з ужытку.

Прапануюць услухацца ў адзін з галасоў, што замоўк у тую ноч.

Уваход вольны.

Кракаў

29 кастрычніка, у чацвер, беларусы Кракава далучаюцца да міжнароднай акцыі «Ноч паэтаў» і ладзяць вечар памяці.

Згадаюць пра падзеі 1937 года і зачытаюць вершы ахвяраў таго дня.

Вось якая праграма:

  • 19:00 — 20:00 «На хвалях вогненнага мора…». Лёс і творчасць расстраляных паэтаў. Тэатралізавана-інтэрактыўнае чытанне ад Васіля Дранько-Майсюка і Алены Баяравай

Беларускія паэты 1920‑х былі праўдзівымі зоркамі. Іх вершамі прызнаваліся ў каханні, фотапартрэты ўпрыгожвалі пакоі студэнтаў і студэнтак, кнігі раскупліваліся, вершы і паэмы завучваліся на памяць

Дуэт зачытае найлепшыя творы расстраляных класікаў. Вы пачуеце забытыя шэдэўры, даведаецеся шмат новага пра той час і нашых пісьменнікаў.

  • 20:15 — 21:15 Выступ Фёдара Жывалеўскага з гурта «Голая манашка»

Вас чакае ўтульны канцэрт пад гітару і найлепшыя песні спадара Фёдара.

Уваход — вольны данат.

Познань

У суботу, 31 кастрычніка, у Бараку Культуры адбудзецца музычна-паэтычны вечар «Ноч расстраляных паэтаў», прысвечаны ахвярам ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, калі ў Мінску былі расстраляныя больш за 100 чалавек.

У праграме:

  • Выступ Poznański Śpieŭny Schod
  • Лекцыя, прысвечаная падзеям 1937 года
  • Вольны мікрафон — магчымасць падзяліцца сваім любімым вершам у тэму вечара

Далучайцеся, каб разам ушанаваць памяць тых, чые галасы працягваюць гучаць праз гады.

Імпрэза будзе на беларускай мове.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся праз мэйл [email protected].

Уроцлаў

30 кастрычніка запрашаюць успомніць беларускіх паэтаў, пісьменнікаў і дзеячаў культуры, забітых савецкім рэжымам, і пачуць галасы тых, каго не здолелі прымусіць маўчаць. Адмыслова напісаны сцэнар перанясе ў 30‑я гады ХХ ст., калі творцы былі жывыя, а іх думкі свабодна віравалі ў культурнай прасторы.

Час — 18.30, адрас — Ruska, 46a (CUKR).

Вільня, Літва

У Вільні беларусы традыцыйна збяруцца 29 кастрычніка ля Лукішскай плошчы ля музея «Акупацыі і барацьбы за свабоду» ( Aukų g. 2A). Пачатак а 19:30

Украіна, Кіеў

У чацвер, 29 кастрычніка, у Кіеве ладзяць імпрэзу да Ночы паэтаў.

Прыходзьце разам узгадаць жыцці загінулых літаратараў ды пагутарыць пра паралелі ў беларускай і ўкраінскай гісторыі.

У другой частцы вечара адбудзецца адкрыты мікрафон для ўсіх жадаючых зачытаць прозу або паэзію пад музычны акампанемент.

Уваход — пасільны данат гатоўкай або на банку. За суму ад 200 грн вас чакае вэлкам дрынк.

Парыж, Францыя

У пятніцу, 30 кастрычніка, у Парыжы ладзяць вечарыну да Ночы паэтаў.

У праграме: чытанні вершаў (не)расстраляных паэтаў, аповед пра іх лёсы, літыя па забітых

Прыносьце любімыя вершы і штосьці да гарбаты.

Уваход вольны.

Талін, Эстонія

У чацвер, 29 кастрычніка, беларусы Эстоніі далучаюцца да акцыі «Ноч (не)расстраляных паэтаў», каб ушанаваць памяць ахвяр тэрору, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

Удзел бярэ Святлана Ціханоўская.

Пасля чытання вершаў можна будзе абмеркаваць беларускія пытанні за кубкам гарбаты разам са спадарыняй Святланай.

У Вільні акцыя памяці будзе мець месца 29 кастрычніка, а 19:30, ля музэя «Акупацыі і барацьбы за свабоду», Aukų g. 2A.

Каментары8

  • Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе
    23.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Ніколькі
    23.10.2026
    гэта не фашызм, а камунізм , так як і палякі ня ведалі пра Катынь і г.д.
  • Вэлкам дрынк
    23.10.2026
    А ці ў Таліне не ведаюць, што спадарыня Святлана Ціханоўская яшчэ і Прэзідэнт Беларусі? Ці датуль яшчэ не дайшла інфармацыя ад 2020 года?

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса14

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць