Спорт44

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра

Пачатак матча футбольнай Лігі нацый паміж зборнымі Фінляндыі і Беларусі, што прайшоў 29 верасня ў Хельсінкі, адзначылі яркім перформансам.

Пасля пачатку гульні на трыбунах з'явіўся вялікі банер з надпісам Sun päiväs koittaa, што можна перакласці з фінскай мовы як «Твой дзень надыдзе». Яго змест гаворыць сам за сябе. На ім сава атакуе нейкае насякомае, імаверна, таракана.

Беларуская федэрацыя футболу звярнулася ва УЕФА са скаргай. Апроч таго палітычныя лозунгі і акцыі падчас футбольных матчаў караюцца.

9 кастрычніка 2026 года Орган УЕФА па кантролі, этыцы і дысцыпліне прыняў рашэнне па гэтым пытанні. Фінскі бок прызнаны парушальнікам артыкула дысцыплінарнага рэгламенту УЕФА— парушэнне парадку падчас выканання дзяржаўных гімнаў — і аштрафаваны на 10 000 еўра. Дзяржаўны гімн Беларусі трыбуны сустрэлі свістам, а перад стартам гульні фанаты заспявалі «Пуцін — х****».

Акрамя таго, Фінляндыя атрымала штраф 20 000 еўра за дэманстрацыю паведамленняў, якія не адпавядаюць характару спартыўнага мерапрыемства. Агульная сума санкцый склала 30 000 еўра.

Каментары4

  • Гендэрны эксперт
    29.10.2026
    Затое павестцы ЛГБТ можна цэлыя матчы прысвячаць. Ніякіх палітычных заяваў рабіць нельга - інакш будзе бан. Затое за ЛГБТ - можна. ЛГБТ - гэта ж ніводнага разу не палітычны рух.
    Трэба было бы ў вобразе гей-акывіста Лукашэнку прадставіць - ніхто бы нічога не сказаў ))))
  • Аналитик
    29.10.2026
    Куда пойдут деньги? В фонд пострадавших от европейских санкций сотрудников ГУБОПИКА?
  • Дима
    29.10.2026
    С удовольствием бы задонатил на покрытие этого штрафа.Беларусы согласны с этим банером

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы33

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адменіць абмежаванні на выкіды метану для нафтагазавай галіны

У Гродне вынеслі прысуд за махлярства з турыстычнымі пуцёўкамі. Адзін з фігурантаў нядаўна трапіў у любоўны скандал

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд2

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы33

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць