Партыя Нетаньяху «Лікуд» сцвярджае, што арабскія партыі выкарыстоўвалі подкуп, пагрозы, гвалт, падробку дакументаў і забароненыя праграмы для мабілізацыі выбарцаў.

Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху і ягоная партыя «Лікуд» абвінавацілі арабскія партыі ў фальсіфікацыі парламенцкіх выбараў, якія адбыліся 27 кастрычніка, паведамляе Bild.
«Выбары ў Дзяржаве Ізраіль былі скрадзеныя арабскімі партыямі», — гаворыцца ў сумеснай заяве, апублікаванай у Instagram.
«Лікуд» сцвярджае, што арабскія партыі РААМ і «Аб’яднаны спіс» выкарыстоўвалі подкуп, пагрозы, гвалт, падробку дакументаў і забароненыя праграмы для мабілізацыі выбарцаў.
Партыя Нетаньяху запатрабавала неадкладнага расследавання і заявіла пра намер перадаць паліцыі, службе ўнутранай бяспекі ШАБАК і Цэнтральнай выбарчай камісіі сотні сведчанняў і доказаў меркаваных парушэнняў.
Сярод іх, паводле сцвярджэнняў «Лікуда», — тысячы канвертаў з наяўнымі грашыма і бюлетэнямі РААМ. Аднак прадстаўнік выбарчай камісіі ў інтэрв’ю Channel 12 адхіліў абвінавачанні. Паводле звестак ізраільскіх СМІ, паліцыя таксама пакуль не выявіла доказаў маштабных фальсіфікацый.
Абвінавачанні прагучалі на фоне падліку галасоў.
Згодна з папярэднімі вынікамі, блок Нетаньяху атрымлівае 53 месцы ў 120‑мясцовым Кнэсеце, апазіцыя на чале з Гадзі Айзенкотам — 48, а арабскія партыі — рэкордныя 19.
Для парламенцкай большасці неабходна 61 месца, якога пакуль няма ні ў аднаго з двух асноўных блокаў. Такім чынам, арабскія партыі могуць адыграць вырашальную ролю ў фармаванні наступнага ўрада.
Канчатковыя вынікі выбараў чакаюцца сёння.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары
Гэтак жа робяць выбары паўсюль - у Англіі, у прыгарадах Парыжа, у Дэтройце і Мінесоцце... Бо ў арабаў няма індывідуальнай адказнасці як паняцця, толькі групавая. Таму 95% за каго скажуць.
Бі бі ))) 3 гады замінае стварэнню камісіі па " 7 кастрычніку" кэшу з Катара ...
Нетаньяху падтрымлівал " хамас" супраць " фатх" шмат год і зброей таксама
Ісраілю карысна калі палясцінцы раздроблены
Хохобібі