Грамадства11

У Беларусі можна ўзяць у арэнду самую сапраўдную партызанскую зямлянку. Цана пытання?

У Налібоцкай пушчы адкрылі першую інтэрактыўную партызанскую стаянку, дзе можна не толькі азнаёміцца з гісторыяй партызанскага руху ў пушчы, але і адчуць сябе сапраўдным партызанам, пераначаваўшы ў зямлянках.

Фота: Мінлясгас

Арэнда турыстычнага комплексу «Партызанскі рух Налібоцкай пушчы». Кошт — 1000 рублёў за суткі, паведамляе Мінлясгас у сваім тэлеграм-канале.

За гэтыя грошы гасцям прапануюць арандаваць увесь комплекс, у які ўваходзяць: некалькі зямлянак, партызанская сталоўка, вялікая пляцоўка для правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў (з сцэнай і «глядзельнай залай» з вогнішчам для абагравання).

«Турыстычны комплекс выдатна падыходзіць для правядзення буйных культурна-масавых мерапрыемстваў. Антураж дазваляе цалкам акунуцца ў ваенную тэматыку», — распавёў начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандр Казарэз.

Каментары1

  • Партизан
    06.02.2025
    Дешевле и проще свою выкопать.

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць