Свет66

Расійская эканоміка пачала 2025 год з моцным запаволеннем

Паводле даных Расстата, у першым квартале рост ВУП у Расіі склаў толькі 1,4% у параўнанні з тым жа перыядам летась — гэта ў тры разы менш, чым у апошнім квартале 2024 года, і амаль у чатыры разы менш, чым у першым квартале мінулага года, піша The Moscow Times.

Масква. Фота: Sergey Alimov/gettyimages

Гэтыя лічбы аказаліся горшымі, чым чакалі расійскае Міністэрства эканамічнага развіцця і незалежныя аналітыкі. У параўнанні з папярэднім кварталам эканоміка нават скарацілася на 0,4% — упершыню з 2022 года.

Запаволенне назіраецца ва ўсіх сферах: прамысловасць замест росту на 5,7% паказала ўсяго 1,1%, рознічны гандаль таксама замарудзіўся, а аптовы гандаль пачаў скарачацца. Паводле даных за красавік, сітуацыя працягвае пагаршацца — вытворчасць скарачаецца, транспартны грузапаток па расійскіх чыгунках упаў амаль на 10%.

Ёсць верагоднасць, што ў другім квартале Расія афіцыйна ўвойдзе ў тэхнічную рэцэсію (двойчы запар адмоўны рост ВУП).

Урад працягвае спадзявацца на рост ВУП на 2,5% за год, але рэальнасць можа быць значна больш сціплай — каля 1%, як мяркуюць эксперты.

Сярод прычын запаволення: строгая грашовая палітыка ЦБ, санкцыі, праблемы з імпартам, высокая інфляцыя і нізкія цэны на нафту. Напрыклад, у красавіку расійская нафта Urals каштавала толькі $54 за барэль замест запланаваных $70, а ў сярэдзіне мая — ужо $50.

У выніку бюджэт недаатрымаў значную частку нафтагазавых даходаў — яны ўпалі на 10%, а дэфіцыт бюджэту за студзень—красавік вырас амаль утрая. Урад нават пачаў разглядаць магчымасць скарачэння выдаткаў на 2026 год.

Пры гэтым, як ні парадаксальна, нават мірнае пагадненне з Украінай можа нанесці новы ўдар па эканоміцы. Бо каля 40% мінулагодняга росту забяспечылі дзяржаўныя выдаткі на вайну і выплаты кантрактнікам. Калі вайсковыя выдаткі скароцяць, гэта прывядзе да росту беспрацоўя і незадаволенасці ў рэгіёнах.

Эксперты мяркуюць, што нават у выпадку міру Пуціну давядзецца яшчэ некаторы час падтрымліваць высокі ўзровень выдаткаў на абарону, каб пазбегнуць эканамічнага крызісу.

Каментары6

  • Захар
    16.05.2025
    Верной дорогой идете, оккупанты. С нетерпением ждем, когда эта недоимперия полностью развалится и будет выброшена на помойку истории.
  • Добавление
    16.05.2025
    Аномалия, небольшое добавление, технологические рывки России (СССР), были тогда, когда она воровала технологии и промышленность (станки, технологии, мозги) в ходе захватнических войн, либо, когда покупала за золото и другие дары природы и земли России, перечисленное (индустриализация сралина, окно в Европу петра, рефррмы Екатерины).
    Сама, никогда и ничего не генерировала.
  • Лапідарыі яшчэ нават не пачыналі
    16.05.2025
    Трэба даціскаць!

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць