Брэсцкую крэпасць прапануюць унесці ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
Брэсцкую крэпасць разам з Мамаевым курганам у Валгаградзе прапанавалі ўнесці ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА як адзіны мемарыяльны комплекс, прысвечаны героям Другой сусветнай вайны. Прэзентацыя сумеснай беларуска-расійскай заяўкі адбылася 17 мая 2025 года ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы.

Прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА Кірыл Грушэўскі адзначыў, што Брэсцкая крэпасць — гэта сімвал мужнасці беларускага народа, які панёс велізарныя страты падчас вайны, таму яна мае значэнне не толькі для краіны, але і для ўсёй сусветнай памяці.
Спачатку крэпасць планавалі намінаваць яшчэ ў 2000-я гады як унікальны фартыфікацыйны аб’ект XIX — пачатку XX стагоддзя. Яе нават уключылі ў папярэдні спіс ЮНЕСКА, але ў 2016—2017 гадах выключылі, бо на той момант дзейнічаў мараторый на прыняцце аб’ектаў, звязаных з ваеннай гісторыяй. Цяпер жа па прапанове беларускай Генеральнай пракуратуры Брэсцкая крэпасць пададзена на разгляд менавіта як ваенна-мемарыяльны комплекс.
З беларускіх аб'ектаў у асноўны Спіс ЮНЕСКА ўжо ўнесеныя Белавежская пушча, Мірскі і Нясвіжскі замкі, а таксама неадэзічная дуга Струвэ. У папярэднім спісе знаходзяцца Аўгустоўскі канал, Спаса-Праабражэнская царква і Сафійскі сабор у Полацку, Каложская царква ў Гродне, цэрквы ў Мураванцы, Сынкавічах, Камаях і Здзітаве.
На расійскіх грашах прапануюць размясціць выявы беларускіх гарадоў
«Каб Перамога засталася неабгаджанай тым, што кажуць на Захадзе». Што пакажуць у тэатрах да 9 Мая
На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць
На тэрыторыі Брэсцкай крэпасці з'явілася футбольнае поле ФОТАФАКТ
Брэсцкую крэпасць зноў паставяць на маштабную рэканструкцыю
Цяпер чытаюць
«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу
«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары
Там адсоткау́ 5 ау́тэнтычных збудаванняу́. Два гады таму зацягнулі мне у крэпасць - ачучэнія блявотныя...
Навокал ідэалогія, прычым не беларуская!
Дзіва дзіўнае. Бо беларускага народа там не было калі польскі гарнізон гераічна абараняў ад нацыстаў тую самую крэпасьць у сярэдзіне верасьня 1939га. А толькі потым нацысты на сумесным парадзе ў Берасці перадалі горад і крэпасьць савецкаму камбрыгу Крывашэіну, які на тым парадзе ледзь не цалаваўся з Гудэрыянам.
І ў чым жа мужнасьць тады? У тым што пасьля злачыннае змовы з гітлераўскімі нацыстамі па нападу на Польшчу і яе падзелу атрымалі крэпасьць ад нацыстаў у падарунак? Ну малайцы, вось подзьвіг дык подзьвіг, сапраўдны гістарычны ўзор для перайманьня для сучасных лукашыстаў і путлераўцаў.