У Лідскім раёне мужчыну абвінавачваюць у жорсткім забойстве знаёмага. Справа 57-гадовага мясцовага жыхара ўжо перададзена ў суд, піша БелТА.

Згодна з матэрыяламі следства, 27 кастрычніка 2024 года падчас сваркі п’яны мужчына некалькі разоў ударыў свайго знаёмага па твары. Той упаў на падлогу і страціў прытомнасць.
Скарыстаўшыся тым, што пацярпелы не мог абараніцца, нападнік перацягнуў яго на кухню, падпаліў анучу і кінуў яе на цела мужчыны. Успыхнуў пажар, і чалавек загарэўся.
Суседзі выклікалі ратавальнікаў і хуткую, але выратаваць пацярпелага не ўдалося — ён памёр у бальніцы ад атрыманых цяжкіх апёкаў.
У пракуратуры пагадзіліся з тым, што дзеянні абвінавачанага трэба кваліфікаваць як забойства з асаблівай жорсткасцю, небяспечным спосабам і ў дачыненні да бездапаможнай асобы. Мужчыну будуць судзіць па адпаведных артыкулах Крымінальнага кодэкса.
Каментары